У Беларусі традыцыя вялікай сям'і не павінна быць страчана. 21.by

У Беларусі традыцыя вялікай сям'і не павінна быць страчана

06.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" прапануе грамадзянам больш актыўна ўключацца ў сацыяльна-грамадскія праекты. Пра гэта сказаў учора першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў. "Я глыбока ўпэўнены, што наша краіна багатая і развіваецца толькі дзякуючы разумным, прыгожым і вельмі перспектыўным людзям. Менавіта яны — наша багацце, і ў Беларусі традыцыя вялікай сям'і не павінна быць страчана", — сказаў ён.

5 ліпеня ў гарадскім клінічным радзільным доме № 2 Аляксандр Радзькоў і міністр аховы здароўя Васіль Жарко ўручылі падарункі маці дзяцей, якія нарадзіліся 3 ліпеня — у Дзень Незалежнасці. Для правядзення акцыі за кошт сродкаў, сабраных з членскіх узносаў, было набыта 400 набораў для нованароджаных. У кожны з іх уваходзяць прадметы беларускай вытворчасці: набор пасцельнай бялізны і адзення для немаўлят, пялёнкі, распашонкі і іншыя неабходныя рэчы.

Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, акцыя "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей" пройдзе ў кожным рэгіёне Беларусі, на тэрыторыі якога ёсць арганізацыйныя структуры "Белай Русі". А іх у краіне сёння налічваецца 149.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" прапануе грамадзянам больш актыўна ўключацца ў сацыяльна-грамадскія праекты. Пра гэта сказаў учора...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика