Пропуск у студэнцкае жыццё. 21.by

Пропуск у студэнцкае жыццё

10.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пункты ЦТ пачалі выдаваць сертыфікаты абітурыентам

Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

РІКВ завяршыў праверку тэстаў і перадаў усе сертыфікаты ў пункты тэсціравання. Мікалай Фяськоў адзначыў, што ў гэтым годзе 2 абітурыенткі атрымалі двойчы 100 балаў. "Па двух прадметах ЦТ атрымалі ў гэтым годзе 100 балаў — выпускніца гімназіі № 11 Мінска Таццяна Бараноўская, у якой вышэйшы бал па рускай мове і гісторыі Беларусі, і выпускніца сярэдняй школы № 2 Новалукомля Карына Пачко, якая паказала абсалютны вынік па хіміі і біялогіі", — сказаў Мікалай Фяськоў.

Сертыфікаты, як і ў мінулым годзе, будуць выдадзены ўсім, хто атрымаў ад 1 і вышэй балаў. З гэтага года паступаючыя, якія набралі на ЦТ 1-6 балаў, не змогуць падаць свае дакументы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ім прадастаўлена права атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Тыя, хто набраў 0 балаў, будуць пазбаўлены права падаваць дакументы для ўдзелу ў конкурсе як у ВНУ, так і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Першымі імкнуцца атрымаць сертыфікаты абітурыенты, якія плануюць паступаць у ВНУ сілавых ведамстваў і культуры. Бо для іх з сённяшняга дня ўжо адкрыта магчымасць падачы дакументаў у прыёмныя камісіі.

Спецыялісты РІКВ у гэты час пачынаюць падводзіць вынікі праведзеных іспытаў. Мікалай Фяськоў адзначыў, што для ўдзелу ў ЦТ па рускай мове былі зарэгістраваны 95 тыс. 900 чалавек. З іх — 93 тыс. 507 чалавек прайшлі ЦТ, 19 былі выдалены. У цэлым вынікі выканання тэстаў па гэтым прадмеце нязначна адрозніваюцца ад мінулагодніх. Сто балаў атрымалі па рускай мове 19 абітурыентаў. У 2011 годзе такіх шчасліўчыкаў было 7 чалавек. Нуль балаў у трох удзельнікаў ЦТ па рускай мове. Сем балаў па рускай мове не набралі 3,67 працэнта абітурыентаў.

Для ўдзелу ў ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 45 тыс. 199 чалавек. Прайшлі ЦТ — 44 тыс. 70 чалавек, 6 былі выдалены. Як адзначыў Мікалай Фяськоў, 100 балаў па беларускай атрымалі 7 абітурыентаў, у 2011 годзе іх было пяцёра. Нуль балаў у аднаго ўдзельніка гэтага іспыту. Па беларускай мове не набралі 7 балаў 2,65 працэнта абітурыентаў.

Для ўдзелу ў ЦТ па матэматыцы былі зарэгістраваны 95 тыс. 163 чалавекі. З іх 91 тыс. 437 прайшлі ЦТ, 17 былі выдалены. Прычым 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы атрымалі 46 абітурыентаў (у мінулым годзе іх было 33). Разам з тым, не пераадолелі парога 7 балаў 11,27 працэнта ад агульнага ліку абітурыентаў. Гэты вынік супастаўны з мінулым годам, калі такіх абітурыентаў было амаль 11 працэнтаў.

Фізіку планавалі здаваць 44 тыс. 120 чалавек. З іх 41 тыс. 572 прайшлі ЦТ. Пяць чалавек былі выдалены. Выканаць усе 30 заданняў за адведзеныя 180 мінут і набраць 100 балаў змаглі толькі два ўдзельнікі тэсціравання па фізіцы. Не справіўся ні з адным заданнем, а значыць, набраў 0 балаў, 41 абітурыент. Не пераадолелі парога 7 балаў больш за 9 працэнтаў (3 тыс. 915 абітурыентаў).

Для ўдзелу ў ЦТ па замежных мовах былі зарэгістраваны 34 тыс. 804 чалавекі (англійская мова — 27 тыс. 983, нямецкая — 5 тыс. 226, французская — 1 тыс. 267, іспанская — 328), прайшлі ЦТ 33 тыс. 74 абітурыенты (26 тыс. 646 — па англійскай мове, 4 тыс. 923 — па нямецкай, 1 тыс. 194 — па французскай і 311 — па іспанскай мове). Адзін з удзельнікаў ЦТ па англійскай мове быў выдалены. 100 балаў у гэтым годзе атрымалі 2 удзельнікі тэсціравання па англійскай мове і 2 — па нямецкай. Максімальны бал (98) па французскай і іспанскай мовах атрымалі па адным удзельніку тэсціравання.

Не змаглі правільна выканаць ні аднаго задання па англійскай мове 4 чалавекі, па нямецкай — 2. Не пераадолелі парога 7 балаў 0,1 працэнта абітурыентаў па англійскай мове, 0,04 працэнта  — па нямецкай і 0,08 працэнта  — па французскай.

Для ўдзелу ў ЦТ па біялогіі былі зарэгістраваны 28 тыс. 636 чалавек. З іх 27 тыс. 652 прайшлі ЦТ. Адзін чалавек быў выдалены. У параўнанні з мінулым годам вырасла колькасць абітурыентаў, якія атрымалі 100 балаў, — 7 чалавек. У мінулым годзе на вышэйшы бал выйшаў толькі адзін абітурыент. Значна зменшылася колькасць абітурыентаў, якія атрымалі нуль балаў,  — 3 чалавекі. У 2011 годзе іх было 11. Парога 7 балаў не пераадолелі 0,15 працэнта ўдзельнікаў тэсціравання па біялогіі.

Для ўдзелу ў ЦТ па гісторыі Беларусі былі зарэгістраваны 21 тыс. 653 чалавекі. З іх 20 тыс. 426 прайшлі ЦТ. Трое былі выдалены. Вынікі па гісторыі Беларусі аказаліся вышэйшыя за мінулагоднія. Максімальны 100-бальны вынік атрымалі 16 абітурыентаў, а нулявы (мінімальны) — адзін абітурыент. Парога 7 балаў не змаглі пераадолець 0,05 працэнта ўдзельнікаў тэсціравання, якія выконвалі тэст па гісторыі Беларусі.

У цэлым, у 2012 годзе адзначаецца рост паказчыкаў выканання тэстаў практычна па ўсіх прадметах. Змест тэставых заданняў адпавядаў патрабаванням праграмы ўступных іспытаў. Матэрыял па 14 прадметах быў выразна і лагічна структураваны. Заданні мелі адназначны правільны адказ і былі размеркаваны па пяці ўзроўнях складанасці. Гэта значыць, што для ўсіх без выключэння ўдзельнікаў тэсціравання ў тэсце былі пасільныя заданні.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пункты ЦТ пачалі выдаваць сертыфікаты абітурыентам Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика