Без згоды — нельга. 21.by

Без згоды — нельга

10.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Так атрымалася, што двое нашых дарослых дзяцей (сын і дачка) сваіх сем'яў не стварылі, жывуць разам з намі ў трохпакаёвай непрыватызаванай кватэры, якую мы займаем па дагаворы найму. У апошні час сын усё часцей стаў гаварыць, што хоча падзяліць асабовы рахунак, атрымаць у сваё карыстанне адзін з пакояў. Ці можа ён гэта зрабіць без згоды сястры і нашай, бацькоўскай?

В.К., г. Мінск.

Не, не можа. Асобны фінансава-асабовы рахунак сведчыць аб наяўнасці самастойнага права карыстання жылым памяшканнем. Ён адкрываецца пасля заключэння дагавора найму жылога памяшкання, па ім налічваюцца плацяжы за карыстанне жыллём і камунальныя паслугі. Падзяліць асабовы рахунак можна толькі пры змяненні дагавора найму. Гэта па-першае.

Па-другое, згодна з жыллёвым заканадаўствам, паўналетні член сям'і наймальніка кватэры мае права з пісьмовай згоды апошняга і іншых членаў сям'і, якія пражываюць з ім, патрабаваць прызнання яго наймальнікам па раней заключаным дагаворы найму замест першапачатковага наймальніка. Такое ж права ёсць у любога дзеяздольнага члена сям'і ў выпадку смерці наймальніка або страты ім права на жылое памяшканне.

Паўналетні член сям'і наймальніка таксама мае права патрабаваць заключэння з ім асобнага дагавора найму, калі з пісьмовай згоды астатніх паўналетніх членаў сям'і, якія пражываюць з ім, і ў адпаведнасці з плошчай, якая прыпадае на яго долю (або ў адпаведнасці з пагадненнем аб парадку карыстання кватэрай, заключаным паміж членамі сям'і) яму можа быць выдзелены ізаляваны пакой.

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так атрымалася, што двое нашых дарослых дзяцей (сын і дачка) сваіх сем'яў не стварылі, жывуць разам з намі ў трохпакаёвай непрыватызаванай кватэры, якую мы займаем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика