У двух беларускіх гарадах дзяўчынак нараджаецца больш, чым хлопчыкаў
10.07.2012
—
Новости Общества
|
Такім выключэннем з агульнага правіла з'яўляюцца Ліда і Івацэвічы, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка. Як сведчыць дэмаграфічная статыстыка, у Беларусі (як, зрэшты, і ва ўсім свеце) традыцыйна перавага на баку нованароджаных прадстаўнікоў моцнага полу: штогод на 100 дзяўчынак у рэспубліцы нараджаецца ў сярэднім 106 хлопчыкаў. Аднак у мінулым годзе ў двух гарадах рэспублікі гендарная перавага склалася на карысць нованароджаных прадстаўніц слабага полу: у Лідзе на 616 хлопчыкаў нарадзілася 658 дзяўчынак, у Івацэвічах — 155 дзяўчынак на 130 хлопчыкаў. Ва ўсе часы — незалежна ад краін свету, народаў і рас — сярод народжаных малышоў назіраецца перавага хлопчыкаў над дзяўчынкамі (асабліва ў краінах, дзе практыкуюцца селектыўныя аборты: непажаданых дзяўчынак "адсяваюць" пасля ўльтрагукавых даследаванняў. Алена Прус, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такім выключэннем з агульнага правіла з'яўляюцца Ліда і Івацэвічы, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.
|
|