У Бабруйску пратэстуюць рабочыя. 21.by

У Бабруйску пратэстуюць рабочыя

10.07.2012 09:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бабруйску пратэстуюць рабочыя

           


На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзьве брыгады другой зьмены цэху зборкі трактароў адмаўляюцца працаваць. Пра гэта паведаміў "Свабодзе" адзін з работнікаў прадпрыемства. Паводле працаўніка, нагодай для пратэсту сталася зьмяншэньне заробку.

Адмаўляюцца працаваць каля дваццаці чалавек.

"Мы сёньня прыйшлі на зьмену і нам далі разьліковыя квіткі. І нас пазбавілі даплат на 45 працэнтаў. Ніякіх азнаямленьняў ані з ніякімі загадамі не было. Проста ўзялі й пазбавілі. Начальства нічога ня хоча тлумачыць. Мы адмовіліся сёньня працаваць. Самі мы на зьмене, нікуды не сыходзім, але й не працуем. Запалохвалі нас. Казалі, што пазвальняюць. Пагражалі, што за гэты месяц нас пазбавяць даплат на сто працэнтаў. Сказалі, што знойдуць за што. Зьмена наша сканчаецца, а 24 гадзіне. Заўтра пойдзем да завадзкога начальства", паведаміў працаўнік заводу.

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў вырабляе намэклятурныя вузлы для ўсё лінейкі трактароў Менскага трактарнага заводу. Прадпрыемства – адно з самых пасьпяховых у Бабруйску. На ім працуе больш за тры з паловай тысячы чалавек. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмаўляюцца працаваць каля дваццаці чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика