Камунальшчыкі рыхтуюцца да зімы. 21.by

Камунальшчыкі рыхтуюцца да зімы

11.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лета ў разгары, а камунальшчыкі, у адпаведнасці з прымаўкай, рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона 2012-2013. І абяцаюць забяспечыць нам камфортныя ўмовы пражывання і адсутнасць істотных праблем восенню і зімой.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль ШАГУН, цяпер у краіне ствараюцца запасы паліва, ідзе падрыхтоўка да зімы цепласетак, водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жыллёвага фонду. Акрамя таго, рыхтуецца абсталяванне, прыборы ўліку, каб у ацяпляльны перыяд забяспечыць карэктнае выстаўленне грамадзянам платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Асобная ўвага надаецца нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва. Што тычыцца водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, то цяпер праводзіцца прафілактычнае абслугоўванне і рамонт артэзіянскіх свідравін, водаправодных сетак, воданапорных вежаў і калонак. Гэтыя работы, па словах намесніка міністра, выкананы амаль на 40%.

Па стане на 4 ліпеня 2012 года завершана работа па выпрабаваннях абсталявання 2 335 кацельняў і прыкладна 11 тыс. км цепласетак, што складае 73% ад плана. Паралельна з выпрабавальнымі працамі вядзецца прафілактычны рамонт абсталявання кацельняў. Палова кацельняў ЖКГ ужо прайшла яго.

Жыллёвы фонд падрыхтаваны на ўзроўні 40-50% ад запланаванага аб'ёму работ. У прыватнасці, адрамантавана прыкладна 53% стыкаў сценавых панэляў. Работы па стрэхах выкананы на 39% ад гадавога плана. "Сёлета рамонту дахаў перашкаджалі неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў чэрвені, з-за якіх адзначалася некаторае адставанне ад плана, — сказаў Анатоль Шагун. — Цяпер тэмпы работ значна выраслі".

У цэлым, па словах намесніка міністра, на выкананне ўсіх работ па падрыхтоўцы да зімы з улікам капітальнага рамонту жылога фонду спатрэбіцца каля 1,5 трлн рублёў. Для фінансавання работ будуць прыцягнуты розныя крыніцы. Дзесьці 60% ад гэтай сумы складуць сродкі мясцовых бюджэтаў і часткова рэспубліканскага (для асобных энергазберагальных мерапрыемстваў). Каля 500 млрд рублёў — сродкі прадпрыемстваў і крэдытныя рэсурсы. Яшчэ прыкладна 40-42 млрд рублёў — адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт.

Святлана БУСЬКО.

У тэму дня

<І>Беларусь пакуль не можа адмовіцца ад часовага адключэння гарачага водазабеспячэння летам.

Такое адключэнне неабходна для правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак, а таксама абсталявання цеплапунктаў. Згодна з тэхрэгламентам, пасля адключэння і непасрэдна перад правядзеннем выпрабаванняў цепласетка павінна астыць (на гэта патрабуецца каля сутак). Затым праводзяцца выпрабаванні павышаным ціскам, падчас якіх цепланосьбіт таксама падаваць нельга. Як правіла, падчас выпрабаванняў павышаным ціскам выяўляюцца скрытыя дэфекты ў трубаправодах.

Дапамагчы скараціць тэрміны адключэння гарачага водазабеспячэння можа прымяненне сучасных матэрыялаў у цеплазабеспячэнні. У прыватнасці, труб з пашытага поліэтылену, тэрмін службы якіх больш доўгі. Да таго ж яны не схільныя да карозіі, таму няма неабходнасці выпрабоўваць іх штогод.

А для таго, каб цалкам адмовіцца ад адключэнняў, трэба змяніць сістэму цеплазабеспячэння населенага пункта, даўшы магчымасць пераключэння асобных раёнаў на іншую крыніцу цеплазабеспячэння ці іншую цеплавую магістральную сетку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета ў разгары, а камунальшчыкі, у адпаведнасці з прымаўкай, рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона 2012-2013. І абяцаюць забяспечыць нам камфортныя ўмовы пражывання і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика