ДОЙЛІД. 21.by

ДОЙЛІД

11.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння споўнілася б 80 гадоў выдатнаму скульптару, народнаму мастаку Беларусі Анатолю АНІКЕЙЧЫКУ

Мемарыяльны комплекс "Прарыў" каля г.п. Ушачы і "Праклён фашызму" на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна, помнік Мікалаю Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы, мемарыяльныя знакі ў Цэнтральным скверы каля Купалаўскага тэатра на месцы катавання мінскіх падпольшчыкаў і на плошчы Незалежнасці на месцы гібелі першага рэдактара падпольнай газеты "Звязда" Уладзіміра Амельянюка, фантаны "Юнацтва" і "Купалінкі", надмагіллі Сяргея Прытыцкага, Міхася Лынькова, Пятра Машэрава...

Яго назвалі чалавекам рамантычнага светапогляду, паколькі працы яго заўсёды вылучаліся ўзнёсласцю і разам з тым выяўленнем духоўнай моцы і прыгажосці асобы, патрыёта, творцы. Дарэчы, папараць была сімвалам усяго жыцця Анікейчыка: пошук шчасця і дасканаласці. Мабыць, і невыпадкова: нарадзіўся ён праз некалькі дзён пасля Купалля, 11 ліпеня 19А32 года. І невыпадкова, напэўна, асаблівае месца ў творчасці Анатоля Анікейчыка належыць вобразу Янкі Купалы: надмагілле паэта на Вайсковых могілках (з А. Заспіцкім), помнік Купалу ў Мінску (з Л. Гумілеўскім і А. Заспіцкім), у Ляўках, помнік-бюст Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША...

Нарадзіўся Анатоль Аляксандравіч у Барысаве. Бацьку, урача-тэрапеўта, арыштавалі ў 1937-м, праз год расстралялі. Маці працавала настаўніцай, выкладала рускую і беларускую мову і літаратуру. Мастакоў-скульптараў у сям'і не было, так што маленькі Толя быў сапраўдным самародкам. Ляпіць ён пачаў рана, у дзіцячых выстаўках удзельнічаў. Маці, каб падтрымаць сына, адвяла яму спецыяльнае месца, дзе ён і займаўся з глінай.

Удава скульптара Ларыса Ісакаўна расказвала: "Пасля школы паступіў у Ваенна-транспартную акадэмію ў Ленінградзе. Вучыўся — і ўвесь час займаўся скульптурай. Адзін з выкладчыкаў, убачыўшы яго работы, сказаў: "Ты вучышся не па прызванні, гэта не тваё. Табе трэба займацца мастацтвам". І Анатоль Анікейчык вырашае ехаць у Мінск і паступаць у тэатральна-мастацкі інстытут. Скульптуру здаў на "пяць", а малюнак праваліў, атрымаў двойку. Але Заір Азгур настаяў, каб Анікейчыка ўзялі... кандыдатам у студэнты. Не памыліўся мэтр. Праз год па малюнку ў Анікейчыка ўжо была пяцёрка. Інстытут скончыў з адзнакай, вучыўся ў А. Бембеля, А. Глебава... Выкладаў, а ў 1978 годзе стаў загадчыкам кафедры скульптуры. У яго працоўнай кніжцы запісана толькі адно месца працы — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут: выкладчык, старшы выкладчык, прафесар...".

Анатоль Анікейчык вельмі рана пайшоў з жыцця, у 56 гадоў. А колькі мог бы яшчэ стварыць магутны Дойлід...

Тацццяна Падаляк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння споўнілася б 80 гадоў выдатнаму скульптару, народнаму мастаку Беларусі Анатолю АНІКЕЙЧЫКУ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика