Беларусь прапанавала Сусветнаму банку абмеркаваць новую стратэгію супрацоўніцтва
12.07.2012
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў Чымяа Фану разгледзець пытанні, якія маюць узаемны інтарэс. "Мяне цікавіць пытанне па новай стратэгіі Сусветнага банка і Беларусі, таму што старая скончылася ў 2011 годзе. Я думаю, мы маглі б абмеркаваць механізмы, падыходы і асноўныя пытанні новай стратэгіі з улікам вашай справаздачы (краінавага эканамічнага мемарандума. — Заўвага БЕЛТА)", — удакладніў Міхаіл Мясніковіч. Ён нагадаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з місіяй МВФ. "Яе кіраўнік не выключае распрацоўку праграмы фонду з Беларуссю, таму нам трэба сінхронна працаваць і з групай Сусветнага банка", — адзначыў прэм'ер-міністр. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ўсе рэформы, рэкамендаваныя Сусветным банкам, у тым ліку структурныя, у Беларусі рэалізуюцца з улікам спецыфікі сацыяльна-эканамічнай рынкавай эканомікі краіны. "Для мяне як для кіраўніка ўрада перш за ўсё важны эканамічны рост. У першым паўгоддзі 2012-га тэмп росту ВУП склаў 102,9 працэнта да высокай базы мінулага года, якая дасягнула амаль 111 працэнтаў", — дадаў ён. Кіраўнік урада закрануў і пытанні, узнятыя 10 ліпеня падчас абмеркавання краінавага эканамічнага мемарандума, падрыхтаванага экспертамі Сусветнага банка. Міхаіл Мясніковіч назваў некаторыя сумненні экспертаў наконт развіцця эканомікі Беларусі не зусім аб'ектыўнымі. Прэм'ер-міністра таксама здзівілі некаторыя заявы, якія датычацца ўзроўню беспрацоўя ў Беларусі. "У нас практычна па ўсіх спецыяльнасцях сёння дэфіцыт працоўных рэсурсаў, і мы прымаем меры, каб новыя працоўныя месцы яшчэ ствараць, прычым з высокай выпрацоўкай, высокім узроўнем дабаўленай вартасці", — падкрэсліў ён. Прамысловасць Беларусі таксама дэманструе высокі рост: за першае паўгоддзе тэмп росту склаў 108,5 працэнта. Тэмп росту сельскай гаспадаркі дасягнуў 105,1 працэнта, экспарту — 134,3 працэнта. Палепшыліся і якасныя паказчыкі: удзельная вага інавацыйнай прадукцыі дасягнула 17,4 працэнта. Гэта добры паказчык, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. "Рэальныя даходы — 103,3 працэнта, і гэта пры зніжэнні падатковай нагрузкі. Сёння падаткі ў нас складаюць 98 працэнтаў да ўзроўню 2011 года", — дадаў ён. На думку прэм'ер-міністра, у час работы над новай стратэгіяй павінны ўлічвацца гэтыя паказчыкі. У сваю чаргу Чымяа Фан адзначыў, што ўсе 20 гадоў узаемадзеяння, нягледзячы на пэўныя ўзлёты і падзенні, Сусветны банк вёў з Беларуссю канструктыўны дыялог. "Я рады таму, што падтрымка, якую мы аказваем Беларусі, дала магчымасць атрымаць вынікі, якія садзейнічаюць павышэнню дабрабыту жыхароў Беларусі", — сказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дырэктарам аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фанам, перадае...
|
|