Распачалася нарыхоўка грыбоў. Чарніцы будуць прымаць да канца месяца. 21.by

Распачалася нарыхоўка грыбоў. Чарніцы будуць прымаць да канца месяца

13.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У насельніцтва ўжо закуплена 2,4 тысячы тон чарніц, што на 30% больш, чым было летась на той жа перыяд. Цана за кілаграм ягад складае ад 15 да 20 тысяч рублёў.

Як паведамілі ў Белкаапсаюзе, найбольш актыўна чарніцы закупляюць прадпрыемствы Брэсцкай (470 тон), Гродзенскай (420 тон) і Мінскай абласцей (415 тон). Мяркуецца, што сезон нарыхтовак працягнецца да канца месяца. Таксама прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі актыўна закупляюць чырвоныя і чорныя парэчкі. За першыя, у залежнасці ад раёна, даюць 3-5 тысяч рублёў за кілаграм, за другія — 3-5,5 тысячы рублёў. Вішню і чарэшню прымаюць па 3,5-5 тысяч рублёў за кілаграм.

А вось нарыхтоўка клубніц ужо завершана. прадпрыемствы кааперацыі ў два разы перавысілі паказчык мінулага года (1,8 тысячы тон, ці 203%). У тым ліку так званай таварнай ягады было нарыхтавана 360 тон, што ў 4,7 раза больш, чым было летась. Працягваецца нарыхтоўка гародніны. Цана на агуркі, якіх ужо нарыхтавана 3,2 тысячы тон, складае 2-2,5 тысячы рублёў за кілаграм. Капусту прымаюць па 3,5 тысячы рублёў. Апошняй закуплена, паводле аператыўнай інфармацыі, 1,6 тысячы тон. Памідоры прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі прымаюць па 9-10 тысяч рублёў за кілаграм. Распачалася і нарыхтоўка грыбоў. Зараз за адзін кілаграм лісічак даюць 20-25 тысяч рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У насельніцтва ўжо закуплена 2,4 тысячы тон чарніц, што на 30% больш, чым было летась на той жа перыяд. Цана за кілаграм ягад складае ад 15 да 20 тысяч рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика