Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 31% гадавых. 21.by

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 31% гадавых

14.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны банк краіны вырашыў з 18 ліпеня знізіць стаўку рэфінансавання яшчэ на 1 працэнтны пункт, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

Чарговае зніжэнне выклікана захаваннем нізкай інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў. Узровень спажывецкіх цэн за шэсць месяцаў 2012 года павялічыўся на 10,5%. Пры гэтым базавая інфляцыя, якая выключае змяненне рэгуляваных цэн і цэн на сезонную прадукцыю, за гэты перыяд склалася на ўзроўні 9,5%. Дынаміка абменнага курсу таксама ўстойлівая. "Зніжэнне стаўкі адпавядае антыінфляцыйнай накіраванасці грашова-крэдытнай палітыкі і дазволіць захаваць жорсткія манетарныя ўмовы шляхам падтрымання дадатных рэальных значэнняў працэнтных ставак у эканоміцы", — лічаць у Нацбанку.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны банк краіны вырашыў з 18 ліпеня знізіць стаўку рэфінансавання яшчэ на 1 працэнтны пункт, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика