Дзяўчынка з чарнобыльскай зоны загінула ў Італіі
16.07.2012 20:50
—
Новости Общества
|
Дзяўчынка з чарнобыльскай зоны загінула ў Італіі Паездка на аздараўленне скончылася трагедыяй.
11-гадовая Ангеліна Судаленка ўпала з ровара і разбіла галаву аб каменне. Верталёт "Хуткай дапамогі" даставіў яе ў шпіталь, але адратаваць дзіця не ўдалося. Страшная трагедыя здарылася а 17-й гадзіне ў мінулую сераду. Дзяўчынка прыехала ў Італію з групай дзяцей Чарнобыля на аздараўленне. Яна трапіла ў сям’ю ў правінцыю Асці, што ў П’емонце, на паўночным захадзе Італіі. Жыла яна ў даліне Удзонэ, блізка мяжы з Італіі з Францыяй. Рэльеф там гарысты. Дзеці паехалі на раваровую экскурсію. І дзяўчынка выпадкова з’ехала з дарогі пад абрыў. На бяду, там аказаўся камяністы адхон глыбінёй 4,5 м. Куляючыся, Гэля некалькі разоў ударылася галавой у валуны. Экскурсаводка кінулася на ратунак, выклікала карабінераў-ратавальнікаў. Усё марна. Дзіця памерла да прыбыцця ратавальнікаў з доктарам. Вядзецца следства. Апыталі і экскурсаводку, і сяброў-дзяцей. Мясцовая прэса піша, што ўвагу следчых прыцягнуў той факт, што ў месцы здарэння раней на краі дарогі стаяла агароджанне-парэнча, метры чатыры ўдоўжкі, але ад старасці яна была паваліўшыся. Каб заставаліся там парэнчы, мо яны ўратавалі б маладое жыццё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паездка на аздараўленне скончылася трагедыяй.
|
|