Спецназ па барацьбе з... браканьерамі
19.07.2012
—
Новости Общества
|
Упершыню пры Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі прайшоў спецыяльны збор упраўлення аператыўнага рэагавання Падобны збор арганізавалі для таго, каб супрацоўнікі інспекцыі змаглі ўдасканаліць свае навыкі па выяўленні, спыненні і барацьбе з парушальнікамі. Падрыхтоўка адзінага ў сваім родзе ўпраўлення аператыўнага рэагавання ажыццяўляецца па спецыяльнай праграме, якая ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі. Між іншым, само ўпраўленне складаецца з трох аддзелаў — тут працуюць спецыялісты ў галінах лесакарыстання, паляўнічай гаспадаркі, а таксама рыбалоўства. Шмат хто з супрацоўнікаў мае досвед працы ў сілавых структурах. Затрымліваць парушальнікаў у балотнай мясцовасці, канваіраваць, выкарыстоўваць табельную зброю — усімі гэтымі навыкамі інспектары павінны валодаць дасканала.
Надзея БУЖАН, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню пры Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі прайшоў спецыяльны збор упраўлення аператыўнага рэагавання |
|