На продажы аўтахламу можна будзе зарабіць. 21.by

На продажы аўтахламу можна будзе зарабіць

19.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як ачысціць нашы гарады ад аўтахламу? Закон не абавязвае ўладальнікаў утылізаваць транспарт, які ўжо адслужыў. Вось і ржавеюць кінутыя машыны ў дварах і на імправізаваных сметніках...

На першы погляд, людзям яны нічым не пагражаюць, толькі займаюць месца і псуюць выгляд двароў. Але не ўсё так проста. Як заяўляе галоўны спецыяліст упраўлення абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей ЮРЧА, кінуты аўтамабіль небяспечны для навакольнага асяроддзя. Аказваецца, машынныя фільтры, змазачныя рэчывы, адпрацаванае маторнае масла — усё гэта небяспечныя адходы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, што, у сваю чаргу, вядзе да пагаршэння нашага здароўя. Акумулятар, напрыклад, утрымлівае цяжкія металы. Шыны выдзяляюць забруджвальныя рэчывы ў паветра, а атмасферныя ападкі вымываюць таксіны з гумы непасрэдна ў грунт. Небяспечным у аўтамабілі з'яўляецца таксама электраліт. Усе гэтыя рэчывы атручваюць навакольнае асяроддзе, а следам — і нашы арганізмы.

Выйсце прапанавана

Між тым, у маі стартавала Першая беларуская праграма ўтылізацыі камерцыйнага транспарту. Пра гэта паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар ЗАТ "Кіруючая кампанія холдынга "БелГАЗаўтасэрвіс" Міхаіл СУПРУНОВІЧ. З падобнай ініцыятывай, паводле яго слоў, выступіў расійскі холдынг "Група ГАЗ". Дарэчы, аналагічная праграма ўжо дзейнічае ў Расіі. Дзякуючы ёй было ўтылізавана каля 600 тысяч аўтамабіляў.

На жаль, камунальная праграма здачы нехадавога аўтамабіля ва ўтыль сёння ў нашай краіне з'яўляецца досыць складанай. Гэта доўгая працэдура, якая, да таго ж, абыдзецца кліенту ў суму да 4 млн рублёў. Між тым, першая беларуская праграма ўтылізацыі камерцыйнага транспарту прадугледжвае, што аўтамабіль кліента прымаюць на сэрвіс, разбіраюць, адлучаючы металічныя дэталі ад неметалічных, прадастаўляюць кліенту кампенсацыю за металалом і каштоўныя металы (прыблізна каля 3 млн рублёў), а таксама — зніжку на набыццё новага аўтамабіля. З назвы праграмы вынікае, што яна дзейнічае толькі для камерцыйных арганізацый (пакуль). Пры гэтым, як паведамляюць арганізатары, здаць можна не толькі "газаўскі" аўтамабіль, але і машыну любой іншай маркі. Зніжка на кожны набыты па гэтай утылізацыйнай праграме аўтамабіль складзе 26 млн беларускіх рублёў. Адзіная ўмова — гэтая зніжка дзейнічае толькі пры куплі аўтамабіля маркі ГАЗ.

У 2012 годзе ў рамках праграмы плануецца ўтылізаваць каля 300 аўтамабіляў маркі ГАЗ, што дасць магчымасць на працягу гэтага года, акрамя ўсяго іншага, папоўніць бюджэт краіны ў выглядзе падаткаў на суму больш за 15 млрд беларускіх рублёў. Сам аўтамабіль, які паступіў на ўтылізацыю, пасля разборкі будзе перадавацца на Беларускі металургічны завод, што дасць магчымасць забяспечыць яго сыравінай.

Гендырэктар ЗАТ "Кіруючая кампанія холдынга" БелГАЗаўтасэрвіс" Міхаіл Супруновіч адкрыта прызнаецца, што вышэйназваная праграма для кампаніі пакуль нявыгадная. "Мы заняліся праграмай утылізацыі ў гэтым годзе, паколькі зніжаецца продаж аўтамабіляў на беларускім рынку, — тлумачыць ініцыятыву гендырэктар. — Так, у 2011-м  холдынг прадаў 1200 аўтамабіляў беларускім пакупнікам, тады як раней атрымлівалася рэалізоўваць каля 2600 аўтамашын, а ў асобныя гады продажы даходзілі да 4,5 тыс. адзінак.

Пакуль праграма дзейнічае толькі ў Мінску, але, як абяцаюць спецыялісты, у хуткім часе ў яе будуць уцягнуты і рэгіёны. Акрамя таго, не выключана, што ў бліжэйшай будучыні яна распаўсюдзіцца і на фізічных асоб. Зараз кіруючая кампанія холдынга "БелГАЗаўтасэрвіс" ужо атрымала 84 звароты ад камерцыйных арганізацый, на ўтылізацыю здадзены 31 аўтамабіль.

Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ачысціць нашы гарады ад аўтахламу? Закон не абавязвае ўладальнікаў утылізаваць транспарт, які ўжо адслужыў. Вось і ржавеюць кінутыя машыны ў дварах і на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика