Юбілейны "базарчык" вялікага "базару". 21.by

Юбілейны "базарчык" вялікага "базару"

19.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора вечарам на "базары" сталі вядомы прозвішчы пераможцаў конкурсу маленькіх выканаўцаў

Сёлета "базарнаму" міжнароднаму дзіцячаму музычнаму конкурсу "Віцебск" — 10 гадоў. І, безумоўна, да дзіцячага конкурсу заўжды тут ставяцца, можна сказаць, з матчынай любоўю. А як жа інакш? Так, канкурсанты, змагаюцца за Гран-пры і прэміі, але ж выканаўцы такія маленькія: старэйшым толькі 12 гадоў, а меншым  — усяго 7. Таму іх і "песцяць", і калі трэба, суцяшаюць. Арганізатары стараюцца, каб юныя таленты, якія не змаглі на "базарчыку" поўнасцю раскрыць свой талент, не з'язджалі з фестывальнага Віцебска ў дрэнным настроі, з крыўдай у душы.

 Гран-пры (5 тысяч долараў)  — Грузія, Марыям Бічашвілі, 11 гадоў.

Першая прэмія (3 тысячы долараў) — Казахстан, Алішэр Жаксыбай, 10 гадоў.

Другая прэмія (2 тысячы долараў) — падзялілі паміж трыма ўдзельніцамі:

Румынія — Дыяна, 9 гадоў,

Узбекістан — Шухрат, 9 гадоў,

Украіна — Паліяна Рыжак, 8 гадоў.

Трэцяя прэмія (1 тысяча долараў) — Літва, Паўліна Скрабітэ, 11 гадоў.

Сёлета маленькія канкурсанты нечакана для сябе на "базарчыку" апынуліся ў чароўнай краіне, у Смарагдавым горадзе. Упершыню трапілі туды падчас лёсавання ў цудоўным комплексе адпачынку над Заходняй Дзвіной. А потым казка працягвалася. Смарагдавы горад пераехаў у канцэртную залу "Віцебск", дзе па традыцыі праходзіць "маленькі базарчык". Зала істотна абнавілася пасля капітальнага рамонту.

Першы дзень конкурсу прыпаў на панядзелак. Адзін з вядучых, вядомы як дзядзька Ваня (Іван Вабішчэвіч), з'явіўся на сцэне ў вобразе чараўніка-ўладара горада ў... карзіне імправізаванага паветранага шара. А перад гэтым у поўнай цемры на сцэне "ажывалі" кулісы і пераўтварыліся ў казачныя "карціны". Казачныя героі са Смарагдавага горада — Жалезны Дрывасек, Чучала, Леў і іншыя дапамагалі вядучым весці конкурсны канцэрт. Адной з чароўных прынцэс-вядучых стала юная беларуская "зорачка" Аляксандра Няхай, якая паспяхова выступіла на адным з "базарчыкаў" у якасці канкурсанткі. Другой прынцэсай стала прадстаўніца Расіі Даша Сінюгіна.

Старшыня журы Х Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2012", кампазітар і спявак Джамал Сепіяшвілі прыемна здзівіў, калі выйшаў на сцэну перад пачаткам праслухоўвання канкурсантаў і сам праспяваў на грузінскай мове. Песня суправаджалася фактычна міні-спектаклем, таму ўсе зразумелі, што спявае "галоўны суддзя" аб дзецях, якія вырастаюць і пачынаюць самастойнае жыццё, потым жэняцца, самі выхоўваюць дзяцей. У многіх гледачоў наварочваліся на вочы слёзы.

Вельмі цёпла гледачы сустракалі ўсіх канкурсантаў. Публіка доўгімі авацыямі падтрымлівала беларусак Яўгенію Кляпіцкую і Лізу Мураўёву. Калі ў першы дзень канкурсанты выконвалі песню кампазітара той краіны, якую прадстаўлялі, у другі — песню па сваім выбары.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора вечарам на "базары" сталі вядомы прозвішчы пераможцаў конкурсу маленькіх выканаўцаў Сёлета "базарнаму" міжнароднаму дзіцячаму музычнаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика