Гуляць — у катлаван?. 21.by

Гуляць — у катлаван?

19.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры школьнікі днём пайшлі гуляць у катлаван памерам 5х14 і глыбінёй 2 м, выкапаны на ўскраіне вёскі Звяняцкае Хойніцкага раёна для "ўтылізацыі" закінутай хаты. Яма, якая знаходзіцца на тэрыторыі сельскага Дома культуры, з боку вуліцы абгароджана драўляным плотам. Непаўналетнія (два браты і сябар) выкапалі паглыбленні пад насыпам грунту, у выніку чаго адбылося яго абвальванне. Як расказалі ў Следчым камітэце па Гомельскай вобласці, у 17.00 шукаць хлопцаў накіраваўся старэйшы брат аднаго з іх. Ён пабачыў, што ў катлаване абрынуўся грунт, і пачаў раскопваць завал. Калі знайшоў цела загінулага брата, паклікаў мясцовых жыхароў, якія працягнулі раскопкі. Сумесна з супрацоўнікамі МНС і міліцыі на месцы трагедыі былі знойдзены целы і двух іншых хлопчыкаў. Дваім дзецям было па 12 гадоў, аднаму — 10. Дарэчы, апошняя аналагічная трагедыя на Гомельшчыне адбылася два тыдні таму на пясчаным кар'еры ў Калінкавіцкім раёне. Тады загінулі два школьнікі з аграгарадка Залатуха.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Напад на таксіста раскрыты

Разбойны напад на 34-гадовага таксіста, які адбыўся ў Полацкім раёне, раскрылі ўсяго за пару сутак. Аб гэтым паведамілі "Звяздзе" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Увечары на індывідуальнага прадпрымальніка з Полацка, які аказвае паслугі па перавозцы пасажыраў на сваім аўтамабілі, напаў пасажыр. Малады мужчына, які папрасіў даставіць яго на возера ў вёску Тросна, калі прыехалі на месца, замест аплаты па лічыльніку дастаў нож. Здабычай рабаўніка сталі 460 тысяч рублёў. Індывідуальны прадпрымальнік быў дастаўлены ў бальніцу з мноствам нажавых ран у жывот, грудзі, галаву і нагу. Злодзею ўдалося ўцячы.

Узаемадзеянне аператыўных службаў УУС, полацкіх раённага і гарадскіх аддзелаў міліцыі, экспертна-крыміналістычнага падраздзялення і Следчага камітэта дазволіла на працягу двух сутак раскрыць злачынства. Затрыманы жыхар Полацка 1987 года нараджэння, якому інкрымінуецца разбой. Напад на таксістаў у апошнія гады — рэдкая з'ява. Падобны выпадак адбыўся на тэрыторыі Расонскага раёна ў 2009 годзе. Двое хлопцаў у стане алкагольнага ап'янення забілі кіроўцу таксі з Наваполацка. Як высветлілася, маладыя людзі хацелі завалодаць аўтамабілем. Праваахоўныя органы хутка раскрылі злачынства пры дапамозе таксістаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры школьнікі днём пайшлі гуляць у катлаван памерам 5х14 і глыбінёй 2 м, выкапаны на ўскраіне вёскі Звяняцкае Хойніцкага раёна для "ўтылізацыі" закінутай хаты....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика