І для службы, і для сем'яў
20.07.2012
—
Новости Общества
|
Добрая навіна Адразу дзве значныя для пагранічнікаў падзеі адбыліся ўчора з удзелам кіруючых работнікаў Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, органаў мясцовай улады і будаўнікоў. На заставе "Усава" на беларуска-польскім участку мяжы (Гродзенскі раён) уведзены ў эксплуатацыю жылы дом для пагранічнікаў. А на беларуска-літоўскім участку мяжы ў Шчучынскім раёне пачаў працаваць новы пагранічны пост "Бершты". Абавязкі генпадрадчыка абодвух аб'ектаў выканала прадпрыемства "Гроднааблсельбуд". Дом, у якім чатыры двухпакаёвыя кватэры, прызначаны для сем'яў афіцэраў і прапаршчыкаў. А пагранічны пункт "Бершты" пабудаваны па праграме ўладкавання знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Пункт аснашчаны найноўшым абсталяваннем, інфармацыйнымі і інжынернымі сеткамі, сістэмай відэаназірання. Сучасным патрабаванням адпавядае гарадок, дзе адпрацоўваюцца розныя элементы памежнай службы. Паклапаціліся і пра сацыяльныя пытанні: пабудаваны шасцікватэрны дом для сем'яў памежнікаў, ёсць спартыўная, дзіцячая пляцоўкі. Барыс ПРАКОПЧЫК
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу дзве значныя для пагранічнікаў падзеі адбыліся ўчора з удзелам кіруючых работнікаў Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, органаў мясцовай улады і... |
|