Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна. 21.by

Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна

25.07.2012 15:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна

           


У Мінску супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі шмат гадзінаў дапытвалі гісторыка мастацтва Крыштофа Ціхана з Любліна.

Фота: gazeta.pl
Фота: gazeta.pl

Выпусцілі яго толькі пасля таго, як ён падпісаў паперу, што фатаграфаваў "аб’ект стратэгічнага значэння", а менавіта фабрыку электраінструментаў. На самой справе гісторык рабіў здымкі помніка Леніна. Аб гэтым піша gazeta.pl.

Здарэнне адбылося на вуліцы Валгаградскай. Крыштоф Ціхан сфатаграфаваў там помнік Леніна, на заднім плане якога была бачна фабрыка электраінструментаў. Аднак хутка да яго падышоў мужчына ў цывільным і загадаў ісці за ім. Гісторыка прывялі ў будынак той самай фабрыкі. Там мужчыну спачатку дапытвалі ахоўнікі, а пасля да іх далучыліся невядомыя мужчыны. Іх цікавіла, ці польскія спецслужбы наведваюць універсітэт, у якім Ціхан працуе, ці вучацца ў гэтым універсітэце беларусы і ці запісаныя ў тэлефоне гісторыка кантакты адной з польскіх тайных службаў.

Праз некалькі гадзінаў гісторыка адвезлі ў міліцыю. Там яго сфатаграфавалі і далі для подпісу паперу, аб тым што мужчына фатаграфаваў "аб’ект стратэгічнага значэння". Пасля гэтага паляка адвезлі пад той самы помнік Леніна, дзе ён быў затрыманы. На развітанне афіцэр, які адвозіў Ціхана, сцер частку здымкаў з яго фотаапарата.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпусцілі яго толькі пасля таго, як ён падпісаў паперу, што фатаграфаваў "аб'ект стратэгічнага значэння", а менавіта фабрыку электраінструментаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика