Катастроф няма!. 21.by

Катастроф няма!

26.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даказана, што ў кожнага чалавека ёсць свой суiцыдальны патэнцыял. Больш за тое, над iм трэба працаваць, пераглядаць час ад часу.

Паспрабуйце адказаць на тры наступныя пытаннi:

1. Як бы я сам ацанiў свой суiцыдальны патэнцыял? Маюцца на ўвазе асабiстыя жыццёвыя ўстаноўкi, тое, як кожны з нас успрымае розныя сiтуацыi. Нехта ў пэўнай сiтуацыi кажа: "Ну i што?", а другi лiчыць катастрофай. Кожны павiнен сам працаваць над тым, каб знiжаць для сябе ўзровень катастрафiчнасцi тых цi iншых абставiн.

2. Якiя сiтуацыi выклiкалi або выклiкаюць у мяне падобныя думкi?

3. Што падтрымлiвала, а што пагаршала мой стан у гэтай сiтуацыi?

Паводле слоў псiхолага Гарадскога цэнтра памежных станаў г. Мiнска Алены БРЫЦКО, сярод фактараў, якiя могуць спрыяць суiцыдальным паводзiнам, можа быць што заўгодна. Тут i ўзрост, адукацыя, цяжкiя саматычныя захворваннi, змена сацыяльнага статусу i працы, развод, смерць, знясiленне ўнутраных абарончых механiзмаў. А таксама суiцыдальныя паводзiны значных асоб — сваякоў, сяброў, кумiраў — могуць падштурхнуць да такога ўчынку.

Суiцыдальныя паводзiны сёння разглядаюцца як форма крызiснага рэагавання. Экстрэмальныя фактары, змена сацыяльнага статусу, жыццёвыя крызiсы, пошук асабiстага "я" фармiруюць часам у чалавека адсутнасць бачання перспектыў i магчымасцяў выбару. З'яўляюцца так званыя тунэльныя паводзiны выхаду з сiтуацыi — "толькi так, i не iначай". І чалавек можа ў гэты перыяд разглядаць суiцыд як спосаб свядомага вырашэння крызiсу. Такiя людзi пакутуюць ад моцнага душэўнага болю. Даследаваннi паказваюць, што ў 60-80 працэнтаў з iх ёсць дэпрэсiя. Ад гэтага распаўсюджанага расстройства пакутуюць мiльёны людзей.

Дэпрэсiўны чалавек негатыўна ацэньвае ўласную асобу, навакольны свет i сваю будучыню. Пры наяўнасцi сапраўднай дэпрэсii характэрныя сiмптомы прысутнiчаюць штодзённа на працягу двух i больш тыдняў — страта цiкавасцi да паўсядзённай дзейнасцi, пазбяганне кантактаў, замкнёнасць, iстотны незапланаваны набор або страта вагi, бяссоннiца, трывога, унутранае напружанне, кволасць, павольнасць, знiжэнне канцэнтрацыi ўвагi, рассеянасць, падзенне самаацэнкi, пачуццё вiны, самаабвiнавачанне. У кожнага можа быць розны набор сiмптомаў.

Адсюль i тактыка дапамогi такiм пацыентам — дапамагчы зрабiць выбар, знайсцi выйсце з сiтуацыi, даць зразумець, што гэтае выйсце ёсць заўсёды. Плюс — магчымае падключэнне антыдэпрэсантаў у якасцi лекавай тэрапii. З дапамогай розных тэхнiк псiхатэрапii пацыент навучыцца таксама эмацыйнаму рэагаванню, стрымлiванню негатыўных эмоцый у той момант, калi застаецца сам-насам з "безвыходнымi" думкамi.

У кожным пятым выпадку суiцыд ажыццяўляецца ў афекце — iмпульсе, жаданнi зняць напружанне i душэўны боль з дапамогай самагубства. Часта перад гэтым прымаюцца алкаголь або наркотыкi, у вынiку чаго траўмуючыя абставiны ўспрымаюцца, у прынцыпе, неадэкватна. Часам жа маюць месца дэманстратыўна-шантажныя паводзiны дзеля атрымання нейкай выгады.

Даволi складана прадбачыць, дзе тая мяжа, за якой шантаж ператворыцца ў афект, iмпульс i сапраўдны суiцыд з папярэднiм яго планаваннем. Той, хто вырашыў гэта зрабiць, як правiла, дае гэта зразумець навакольным (прыкладна за 2 месяцы да суiцыду), шукае магчымасцi выказацца i быць выслуханым.

Падлетак са зменлiвым гарманальным фонам, адсутнасцю вопыту i абарончых механiзмаў самарэгуляцыi схiльны да лёгкай iмпульсiўнасцi, хуткай рэалiзацыi афекту. Каб дзiця не стала прыхiльнiкам той цi iншай групоўкi, не iдэалiзавала сваiх кумiраў, яго неабходна навучаць таму, што асноўная апора ў жыццi — сям'я, дзе цябе любяць, падтрымлiваюць i разумеюць. Выхаванне заўсёды павiнна быць такiм, каб уласныя памылкi ўспрымалiся як жыццёвы вопыт, каб можна было зрабiць адпаведную выснову: чаму вучыць мяне гэтая сiтуацыя? Чым я адказны за тое, што прыцягнуў у сваё жыццё такую сiтуацыю? Як з яе выйсцi?

Як распазнаць суiцыдальна настроенага чалавека?

Перш за ўсё, насцярожваюць не думкi, а намеры i дзеяннi ў мiнулым. Шкадаванне i гнеў у блiжэйшыя 3-6 месяцаў пасля суiцыдальнай спробы кажуць аб тым, што наступны суiцыд не за гарамi. Чалавек да ўчынення суiцыду ўсё ж дае прамыя або ўскосныя сiгналы, прамаўляючы "хачу памерцi", "хутка ўсё гэта скончыцца", "бывайце" (а не "да сустрэчы"), жартуе на гэтую тэму. Можа мець месца сыход з дому, самаiзаляцыя, рэзкае знiжэнне паўсядзённай актыўнасцi, змена звычак (напрыклад, iгнараванне правiлаў асабiстай гiгiены), перавага ў тых цi iншых тэмах для размовы, прывядзенне спраў у парадак (не схiльны быў дарыць, а тут пачаў раздаваць).

Вядомыя некалькi фактараў, якiя стрымлiваюць суiцыдальны патэнцыял чалавека:

 Вераванне (але не рэлiгiйнасць). Выхаванне, атрыманае згодна з запаведзямi.

 Сям'я, сябры. Яны дапамагаюць пераадолець цяжкасцi i пашырыць навыкi камунiкацыi.

 Стабiльная работа. Нават пры невялiкiм заробку.

 Медыцынская дапамога. Сучасны падыход у лячэннi мае на ўвазе камбiнацыю медыкаментознага лячэння i псiхатэрапii.

Пасля таго, як вы ацанiлi свой суiцыдальны патэнцыял, трэба пачаць работу па знiжэннi кожнага катастрафiчнага фактару — вучыцца гiбкасцi i памяркоўнасцi. Свет мяняецца, мы разам з iм, i мы можам уключыць сiлу гумару ў адказ на псiхатраўму.

Антыдот дэпрэсii i хранiчнай стомленасцi — фiзiчныя практыкаваннi, спорт, танцы. Акрамя таго, неабходны дастатковы начны сон, правiльнае харчаванне з ужываннем прадуктаў, якiя змяшчаюць трыптафан, адказваюць за выпрацоўку гармонаў шчасця (сыр, апельсiны, зяленiва, капуста). Вельмi важны баланс памiж работай i адпачынкам — варта выбiраць 2-3 найбольш важныя справы, а астатняе адкладваць. Дазваляйце сабе моманты задавальнення — гэта ўсё, што падсiлкоўвае энергарэсурсы. Асвойвайце тэхнiкi самарэгуляцыi, якiм вас можа навучыць урач-псiхатэрапеўт (дыхальныя практыкаваннi, рэлаксацыя, медытацыя i iнш.).

Паводле апошнiх звестак, краiнамi з нiзкiм узроўнем распаўсюджанасцi суiцыдальных паводзiнаў з'яўляюцца Iзраiль, Аргенцiна, Грэцыя, Iран, Аравiя. Высокi ўзровень суiцыдаў — у Расii, Японii, на востраве Шры-Ланка, а таксама ў большасцi еўрапейскiх краiн (звыш 13 самазабойстваў на 100 тысяч насельнiцтва).

У сярэднiм на адно самазабойства прыпадае каля дзесяцi такiх спроб — незавершаных суiцыдаў. У Беларусi летась зафiксавана 2172 выпадкi суiцыду сярод сельскага насельнiцтва (22,9 на 100 тыс. насельнiцтва) i 1120 — сярод гарадскога (15,7 на 100 тыс. насельнiцтва). Гэта на 12 працэнтаў менш, чым у годзе 2010-м. Самы нiзкi паказчык — у сталiцы (11,3 на 100 тыс.).

P.S. Тэлефон Гарадскога цэнтра памежных станаў г. Мiнска — 245 61 74.

Тэлефон Гарадскога цэнтра памежных станаў г. Мiнска — 245 61 74.

Святлана БАРЫСЕНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даказана, што ў кожнага чалавека ёсць свой суiцыдальны патэнцыял. Больш за тое, над iм трэба працаваць, пераглядаць час ад часу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика