Літва аддала даніну памяці ахвярам расстрэлу на мяжы з Беларуссю ў Медніках. 21.by

Літва аддала даніну памяці ахвярам расстрэлу на мяжы з Беларуссю ў Медніках

01.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У аўторак літоўскія ўлады аддалі даніну памяці загінуўшым у Медніках (Мядзінінкай) на пагранпераходзе Меднікі – Каменны Лог і заявілі, што яны будуць патрабаваць ад Расіі выдачы вінаватых у забойстве літоўскіх памежнікаў у 1991 годзе.

У цырымоніі прынялі ўдзел былы прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус. Ён сказаў, што Літва не мае права змяняць тон перамоваў з Расіяй, патрабуючы ад Масквы выдачы камандас, адказных за злачынства.

"Мы павінны працягваць адкрыта і выразна інфармаваць свет аб несправядлівасці, жорсткасці і забойствах, здзейсненых акупантамі”, – сказаў Адамкус.

Экс-прэзідэнт дадаў, што не верыць, каб цяперашнія расійскія ўлады змянілі сваё стаўленне да гэтай праблемы. “Не веру. Не веру ніякім галасам, што маем справу з новай Расіяй, якая вызнае прынцыпы дэмакратыі. Так, ёсць супраціў, маладыя пакаленні робяць першыя крокі. Але назіраючы за ўладай, відавочна, што яе погляды нічым не адрозніваюцца ад поглядаў былой грубай савецкай дыктатуры”, – адзначыў Адамкус.

Намеснік старшыні Сейма Эрыкас Тамашаўскас назваў разню ў Медніках ваенным злачынствам. “Меднікі надалей застаюцца крывавай ранай нашай дзяржавы, загаіць якую можа толькі справядлівасць. На жаль, Расія зўмяняецца паволі, а ў сённяшнім свеце, прасякнутым цынізмам, справядлівасць не заўсёды аплачваецца”, – заявіў Тамашаўскас.

З ім пагадзіўся міністр унутраных спраў Артурас Мялінас, які заўважыў, што абавязкам Літвы з’яўляецца вяртанне гістарычнай справядлівасці.

На думку Томаса Шарнаса, адзінага, хто перажыў бойню, справядлівасць пераможа толькі тады, калі Расія і Літва ацэняць тыя падзеі аднолькава. “Справядлівасць залежыць ад нас усіх. Усе мы павінны старацца, каб знайсці супольную мову з Расіяй наконт самых простых, але адначасова такіх балючых спраў як ваенныя злачынствы”, – сказаў Шэрнас.

Прэзідэнт Літвы Грыбаўскайтэ выступіла з адмысловай заявай. "Мы павінны заўсёды памятаць тых, хто змагаўся за незалежнасць Літвы, і аддаў за гэта жыццё. Дзякуючы ім ёсць Літва, ёсць дзеці Літвы і ёсць літоўскія перамогі”, – гаворыцца ў заяве.

Даведка “РГ”.Расстрэл літоўскіх мытнікаў і памежнікаў адбыўся у Медніках (памежны пераход Меднікі – Каменны Лог) раніцай 31 ліпеня 1991. Тады было расстраляна 7 літоўскіх афіцэраў. Да літоўскага вагончыка ноччу на 31 ліпеня пад’ехаў УАЗ, з якога выскачылі людзі ў камуфляжы. Па іх загадзе усе работніка мытнага паста леглі тварамі ў падлогу. Пасля гэтага ўсе былі забітыя стрэламі ў патыліцу. Былі застрэленыя таксама два паліцэйскія, якія пачулі стрэлы і спрабавалі ўмяшацца. Выжыў у бойні толькі Томас Шарнас, які атрымаў скразное раненне галавы і застаўся на ўсё жыццё інвалідам. Да гэтага часу асуджаны толькі адзін злачынца Канстанцін Міхайлаў (Нікулін), які служыў у ваенізаваным фарміраванні савецкага ОМОНа. Літва абвінавачвае ў датычнасьці да бойні трох савецкіх спецназаўцаў Андрэя Лакціёнава, Часлава Млынніка і Аляксандра Рыжова, якія цяпер хаваюцца на тэрыторыі Расіі.

Паводле delfi.lt

Фота delfi.lt (K.Čachovskio)

Больш падрабязна пра трагедыю ў Медніках чытайце ў "Нашай ніве".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак літоўскія ўлады аддалі даніну памяці загінуўшым у Медніках (Мядзінінкай) на пагранпераходзе Меднікі – Каменны Лог і заявілі, што яны будуць патрабаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика