У межах праекта ЕС пройдзе апытанне грамадзян краін-суседзяў па пытаннях палітыкі Еўрасаюза
01.08.2012
—
Новости Общества
|
У межах праекта ЕС "Барометр суседства з Еўрасаюзам" пройдзе апытанне грамадзян краін-суседзяў па пытаннях палітыкі Еўрапейскага саюза. Як паведаміў дырэктар праекта Марка Пелучы, праект фінансуецца Еўрасаюзам і выконваецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам незалежнага агенцтва па даследаванні рынку TNS opinion. Ён будзе ахопліваць Беларусь, Алжыр, Арменію, Азербайджан, Егіпет, Грузію, Ізраіль, Іарданію, Ліван, Лівію, Малдову, Марока, "акупаваную палестынскую тэрыторыю", Расію, Туніс і Украіну. Праект скіраваны на атрыманне даных пра інфармаванасць і ўспрыманне ў кожнай краіне па шэрагу пытанняў, звязаных з уплывам як ініцыятыў палітыкі Еўрасаюза, так і камунікатыўнай стратэгіі ў дачыненні да суседзяў ЕС. Гэта дазволіць удасканаліць палітыку Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства і адсочваць, як з цягам часу змяняецца ўспрыманне шэрагу пытанняў у краінах-суседзях. Апытанне будзе складацца з двух кампанентаў. Першы — стандартнае апытанне "Барометр" "тварам да твару" з прымяненнем рэпрэзентатыўнай выбаркі ў кожнай краіне — тысяча грамадзян на краіну. Другі — апытанне нефармальных лідараў, якое пройдзе ў інтэрнэце з элітай, людзьмі, якія ўплываюць на грамадскую думку, і журналістамі. У канчатковай справаздачы будзе зроблена выснова аб тым, ці падзяляе грамадства ў цэлым успрыманне эліты. Вынікі першага апытання плануецца апублікаваць восенню 2012 года. Паводле БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах праекта ЕС "Барометр суседства з Еўрасаюзам" пройдзе апытанне грамадзян краін-суседзяў па пытаннях палітыкі Еўрапейскага саюза. |
|