Маладзечна без гарачай вады. Ідуць выпрабаванні цепласетак
02.08.2012
—
Новости Общества
|
![]() Традыцыйныя сезонныя выпрабаванні цеплавых сетак пачаліся ў Маладзечне сёння, 1 жніўня. У гэты дзень без гарачай вады засталіся жыхары той часткі горада, што ад вуліцы Віленскай ў бок Мінска. Апрасоўка труб тут будзе доўжыцца да 14 жніўня, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак па цеплатэхнічных пытаннях Леанід Кузняцоў. Паводле яго слоў, апрасоўка, як заўсёды, праходзіць у два этапы. Другі этап будзе доўжыцца ад 15 да 28 жніўня. У гэты перыяд гарачую ваду адключаць у другой частцы горада – ад Віленскай у бок Смаргоні. Леанід Кузняцоў запэўніў: энергетыкі пастараюцца хутчэй выканаць свае работы. У Вілейцы гарачую ваду адключаць не будуць, расказаў “РГ” галоўны інжынер вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валянцін Сусла. Ён адзначыў: апрасоўкі, праведзенай у маі, дастаткова. Калі будзе неабходна, гарачую ваду адключаць у верасні. Але і гэта малаверагодна. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйныя сезонныя выпрабаванні цеплавых сетак пачаліся ў Маладзечне сёння, 1 жніўня. |
|