Выстава "Экзатычныя жывёлы свету" адкрылася ў Музеі народнай славы сёння, 2 жніўня.
– Выстава перасоўная, мы наведалі шмат гарадоў Беларусі, – распавядае Валянцін Сакалоў, дырэктар Мінскага цэнтра дзікай прыроды.
Менавіта гэтым цэнтрам была арганізаваная выстава ў Мядзеле.
Ахвотныя могуць паглядзець на дзіўных папугаяў, кобраў, пітонаў, ўдаваў, куніц, соў... Увогуле, на многіх жывёл, якія ў звычайных умовах насяляюць Афрыку, Еўразію, Амерыку.
Таксама наведнікам будзе дадзеная магчымасць пакарміць звяроў семкамі, гароднінай, садавінай або арэшкамі, якія можна прынесці з сабой. А таксама сфатаграфавацца побач з клеткамі.