Палова выпускнікоў ЕГУ вяртаецца ў Беларусь. 21.by

Палова выпускнікоў ЕГУ вяртаецца ў Беларусь

08.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Амаль палова студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ) пасля атрымання дыпломаў вяртаецца ў Беларусь, аб чым сведчаць даследаванні, праведзеныя студэнтамі універсітэта.

Даследаванні паказваюць, што ў Беларусі у цяперашні час жыве 49% выпускнікоў 2011 года, або 103 з 210. 18% засталіся ў Літве, і яшчэ 18 працэнтаў у іншых краінах. У 2010 годзе былі падобныя паказчыкі – 49% вярнуліся ў Беларусь. Крыху менш выпускнікоў (40%) вярнуліся на радзіму ў 2009 годзе.

У даследаваннях удзельнічалі 85% выпускнікоў 2011-2012 гадоў і 71% выпускнікоў 2009 года.

Універсітэцкія ўлады паведамляюць, што 2 тысячы студэнтаў пастаянна жывуць у Беларусі, карыстаючыся завочным навучаннем, 700 студэнтаў вучацца на стацыянары і жывуць у Вільні.

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт быў заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску, але ў 2004 годзе ён пераехаў у Вільню.

Паводле Delfi.lt

Фота DELFI (K.Ameliuškino)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль палова студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ) пасля атрымання дыпломаў вяртаецца ў Беларусь, аб чым сведчаць даследаванні, праведзеныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика