"Следства па МММ будзе ісці, пакуль не дапытаюць усіх укладчыкаў". 21.by

"Следства па МММ будзе ісці, пакуль не дапытаюць усіх укладчыкаў"

10.08.2012 21:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Следства па МММ будзе ісці, пакуль не дапытаюць усіх укладчыкаў"

           


Уладзіміра Сіткоўскага затрымалі у красавіку, калі КДБ "накрыў" офіс МММ у Мінску. Тады ён стаў зоркай экрану, кадры затрымання абышлі ўсе каналы. Сам Уладзімір не падобны на злоснага злачынцу. Займаўся прафесійнай фатаграфіяй, здымаў вяселлі, па прафесіі - выкладчык інфарматыкі і ўрокаў працы. Спрабаваў зарабляць рознымі спосабамі, так зацікавіўся МММ.
 


"Ён нармальны малады хлопец. Хацеў нечага дамагчыся ў жыціі большага. Выкладчык інфарматыкі і працы, фатограф. Апошні час працаваў у Мінску ў "Карандаше". Ён загарэўся гэтай ідэяй. Увесь час казаў, што добрых людзей больш",
- распавядае Павел, брат затрыманага Уладзіміра Сіткоўскага.
 
Як даведалася "Еўрарадыё", па справе МММ затрымана 5 чалавек. Сіткоўскага і яшчэ траіх, затрымалі на офісе ў Мінску. Аляксей Саладун - журналіст, былы супрацоўнік двух брэсцкіх газет, быў затрыманы ў Брэсце. Усе яны амаль чатыры месяцы ў ізалятары.
 
"Следчых дзеянняў вельмі мала. Можа, сведак апытваюць, але з хлопцамі практычна не працуюць. Сядзяць і сядзяць. Сумна сядзяць, ідзе млявенькае следства. На офісе былі 4 чалавекі і дзяўчына, якую потым адпусцілі, патрымалі да ночы і выпусцілі. Колькі праходзіць па справе - невядома. Пад арыштам 5 чалавек", - кажа Павел.
 
 
Родныя ўсіх пецярых затрыманых ад самага пачатку аб’ядналіся. Адразу пасля затрымання дапамагаў МММ, але потым стала не да беларусаў. Таму адваката нанялі за свае грошы. На цяперашні момант асаблівых зрухаў у справе няма.
 
"Як быў стан на пачатак мая, вось у тым жа стане і цяпер. Знешне - ніякіх зрухаў. Адзін-два разы на месяц следчы прыходзіць, нейкія пытанні ўдакладняе і ўсё".
 
Папярэдне, усіх затрыманых абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Па словах брата затрыманага, спачатку следчыя хацелі распачаць справу за махлярства, але не атрымалася.
 
"Менш за месяц таму сказалі, што як мінімум яшчэ паўгода будзе ісці следства. Пакуль усіх сведак не дапытаюць. Яны абавязаныя ўсіх дапытаць. А сведкі - гэта кожны ўкладчык".
 
А ўкладчыкаў у Беларусі было некалькі тысяч! Бо Саладун і Сіткоўскі былі тысячнікамi, а значыць, кожны прывёў у піраміду як мінімум па тысячы чалавек.
 
Навошта ж следству дапытваць усіх сведак? На думку юрыста Тамары Сідарэнка, трэба сабраць больш доказаў таго, што яны сапраўды займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю.
 
Тое, што яны не атрымоўвалі прыбыткаў, а проста пазычалі грошы, як гэта тлумачыў Маўродзі, хутчэй за ўсё, у нас не будзе пачутае. З іншага боку, калі следства знойдзе сярод укладчыкаў пацярпелых, якім не вярнулі грошы, то справу змогуць перакваліфікаваць у махлярства. А абвінавачанне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці так і застанецца толькі повадам для арышту.
 
"Махлярства - гэта калі бралі грошы, абяцалі вярнуць і не вярнулі. І трэба даказаць, што тыя, хто браў грошы, не збіраліся вяртаць", - кажа Сідарэнка.
 
У Cледчым камітэце тым часам - ніякай новай інфармацыі  працягваецца следства.
 
Фота: Кадр з аператыўнай здымкі і са старонкі Уладзіміра Сіткоўскага "УКантакце"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзіміра Сіткоўскага затрымалі у красавіку, калі КДБ накрыў офіс МММ у Мінску. Тады ён стаў зоркай экрану, кадры затрымання абышлі ўсе каналы. Сам Уладзімір не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика