15 жніўня ў віленскім транспарце замест звычных кампостэраў з’явяцца кампьютарызаваныя
13.08.2012
—
Новости Общества
|
Ад 15 жніўня жыхароў і гасцей Вільні, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, чакае нямала навін. Не застанецца аднаразовых праязных білетаў, у транспартных сродках з'явяцца сучасныя кампостэры, у якіх можна будзе адзначыць білет або абраць від квітка, паведамляе Кампостэры жоўтага колеру будуць устаноўленыя ля кожных дзвярэй у транспарце. Аднаразовыя квіткі будуць замененыя на квіткі на 30, 60 хвілін і квіткі, пачатак дзеяння якіх зможа выбраць сам пасажыр. З 15 жніўня ў Вільні не будзе і асобных месячных праязных на аўтобусы і тралейбусы, а цяперашні электронны білет заменіць Карта віленца, якой у будучыні можна будзе заплаціць і за паркоўку аўтамабіля, абанемент у бібліятэцы і інш. Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства самакіравання Susisiekimo paslaugos Гінтаса Блюваса, новая сістэма будзе больш дасканалай і падыходнай, яна створыць магчымасць пасажырам выбіраць найбольш зручныя маршруты, паспрыяе аптымізацыі сеткі грамадскага транспарту. Новы месячны білет будзе сапраўдны не месяц, а 30 дзён з дня, калі быў упершыню адзначаны ў транспартным сродку. Тэрмін дзеяння месячнага і іншых білетаў (на 1, 3, 10 дзён) будзе пачынацца з моманту, калі квіток у першы раз будзе адзначаны ў жоўтым кампостэры. Пазней білет адзначаць не трэба будзе, пасажыр зможа ім карыстацца пэўны час. «Пакуль у транспартным сродку з той жа картай можна будзе заплаціць толькі за адзін білет. Але заўсёды можна купіць білет у кіроўцы », –патлумачыў Блювас. Дарэчы, з 15 жніўня пасажыры змогуць везці з сабой свойскіх жывёлін бясплатна. Цяпер у Вільні аднаразовы білет дзейнічае толькі на адну паездку на аўтобусе ці тралейбусе да канца маршруту. Каб працягнуць паездку на іншым транспартным сродку, пасажыр павінен купіць іншы аднаразовы білет. Таму, па словах Блюваса, гараджане часта бываюць вымушаныя выбіраць нязручныя маршруты без перасадкі. Са з'яўленнем квіткоў, сапраўдных 30 і 60 хвілін, у большасці выпадкаў паездка будзе не толькі хутчэй, але і танней. Пасажыры асцерагаюцца, што з з'яўленнем новай сістэмы стануць магчымыя выпадкі, калі прыйдзецца купляць новы квіток, калі аўтобус ці тралейбус затрымаецца ў заторах. «Складаючы расклад грамадскага транспарту, мы ўлічваем заторы. Акрамя гэтага, ва ўсіх кантралёраў будзе спецыяльнае абсталяванне, па якім будзе відаць, калі і наколькі аўтобус ці тралейбус затрымаўся, з-за чаго ўзнік затор. Мы абяцаем, што невялікія канфлікты будуць вырашацца на карысць пасажыра. Мы будзем караць толькі тых пасажыраў, якія свядома будуць спрабаваць ездзіць даўжэй, чым дзейнічае білет », – сказаў Блювас. Мяркуецца ўсталяваць час, на працягу якога пасажыр зможа ехаць з пратэрмінаваным білетам – пяць хвілін. Набываючы новую Карту віленца, пасажыры перш за ўсё павінны будуць купіць жаданы білет. Папоўніць карту можна ў прызначаных для гэтага месцах, з указаннем выгляду білета і сумы. Калі карта будзе папоўненая на пэўную суму, грошы можна будзе выкарыстоўваць на куплю квітка на 30 або 60 хвілін. Калі карта папоўненая электронным білетам, падчас яе дакранання да кампостэра будзе чутны гукавы сігнал, які азначае, што білет актывізаваны. У выпадку страты карты пасажыр можа не асцерагацца, што знікнуць квіткі ці занесеная сума. Пакуль замяніць страчаную карту можна будзе толькі на прадпрыемстве Susisiekimo paslaugos. Пасажыр павінен мець пры сабе інструкцыю або чэк, які пацвярджае куплю карты. Паводле Delfi.lt Фота DELFI.lt Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 15 жніўня жыхароў і гасцей Вільні, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, чакае нямала навін. Не застанецца аднаразовых праязных білетаў, у транспартных... |
|