Варшаўская паліцыя затрымала хуліганаў, якія ўчынілі бойку з беларусамі
13.08.2012 15:34
—
Новости Общества
|
Варшаўская паліцыя затрымала хуліганаў, якія ўчынілі бойку з беларусамі 4 чалавекі знаходзяцца ў распараджэнні паліцыі. Пра гэта распавялі Еўрарадыё ў галоўным офісе варшаўскай паліцыі.
“Група палякаў сышла з поля перад прыездам паліцыі. Але ўжо праз пару гадзінаў былі вызначаныя іх даныя, а таксама месцы, у якіх яны маглі знаходзіцца. Учора былі затрыманыя тры мужчыны, а сёння зранку чацвёрты. Зараз праводзяцца дзеянні, накіраваныя на высвятленне іх удзелу ў разбоі і ў бойцы. Зараз яны знаходзяцца ў паліцыі, іх дапытваюць”, — распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк. Па яго словах, пакуль рана казаць пра нейкае пакаранне, але хутка будзе сфармулявана абвінавачванне. Разам з допытам хуліганаў, якія справакавалі бойку, паліцэйскія збіраюць паказанне ад пацярпелых. Таксама паліцыя спрабуе знайсці фотаапарат, скрадзены ў фотакарэспандэнта сайта charter97.org Івана Мяжуя. Нагадаем, хуліганы зламалі нос судырэктару Беларускага дома Змітру Бародку, а таксама разбілі галаву і зламалі палец Івану Мяжую. Турнір на Кубак Беларускага дома ў Варшаве Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора былі затрыманыя тры мужчыны, а сёння зранку чацвёрты. Зараз праводзяцца дзеянні, накіраваныя на высвятленне іх удзелу ў разбоі і ў бойцы. |
|