Найлепшы муж — з Баранавічаў?
15.08.2012
—
Новости Общества
|
Выпадковая камандзіроўка ў Баранавічы скончылася для мяне некалькімі высновамі. Па-першае, мясцовыя жыхары толькі і робяць, што купляюць ювелірныя ўпрыгажэнні. Па-другое, жыхары Баранавічаў вельмі ветлівыя. Па-трэцяе, там больш падрыхтаваны да сустрэчы замежнікаў, чым у Мінску.
Першае месца, куды я выправіўся, — гэта, натуральна, вядомы музей Баранавіцкага аддзялення чыгункі (тым больш, што сёлета святкуецца 150-годдзе Беларускай чыгункі). Прыемныя супрацоўніцы музея прачыталі мне цэлую лекцыю аб гісторыі беларускай чыгункі і нават ні рубля за гэта не ўзялі — наведванне бясплатнае. Між тым, музей вельмі цікавы, асабліва тая яго частка, якая знаходзіцца пад адкрытым небам. Там выстаўлены розныя цягнікі, вагоны, дрызіны і іншыя экспанаты, якія хоць нейкім чынам маюць дачыненне да чыгункі. З музея нават сыходзіць не хацелася — так прыязна да мяне паставіліся экскурсаводы. Аднак праз пяць хвілін я даведаўся, што ўсе жыхары Баранавічаў аднолькава ветлівыя. На аўтобусным прыпынку мне не толькі расказалі, як даехаць да цэнтра горада, але і амаль што асабіста туды правялі. Адна жанчына ў аўтобусе нават прадала мне квіток, каб я не ішоў праз увесь салон да кіроўцы.
Яшчэ я заўважыў, што на маім шляху не патрапілася ніводнай кавярні. Адшукаць адну атрымалася толькі недалёка ад кінатэатра. Вельмі хацелася схавацца ад спякоты — зайшоў. Пагартаў меню — і тут было самае вялікае маё здзіўленне: усе стравы запісаны па-руску і па-англійску. Няхай ужо там няма беларускай (гэта асобная размова), але англійскай і ў сталіцы, бывае, не адшукаць. А Мінск, між іншым, хутка наведае шмат замежных турыстаў і есці яны абавязкова дзесьці будуць. Таму, як кажуць, "рэспект" Баранавічам, а Мінску — браць прыклад. Але не ва ўсім. Давялося мне пабываць і ў месцы агульнага карыстання на вакзале. За што там "здзіраюць" 1500 рублёў — для мяне загадка. Сэрвіс, мякка кажучы, на ўзроўні савецкага часу. Да таго ж яшчэ і з велізарнымі вокнамі, што выходзяць на двор. Плата, напэўна, за відовішча... Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Фота аўтара. г. Баранавічы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадковая камандзіроўка ў Баранавічы скончылася для мяне некалькімі высновамі. Па-першае, мясцовыя жыхары толькі і робяць, што купляюць ювелірныя ўпрыгажэнні.... |
|