На веласіпедах па Чэхіі і Аўстрыі. 21.by

На веласіпедах па Чэхіі і Аўстрыі

20.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цэнтр сталіцыі Чэхіі Прагі.

Турысты маладзечанскага турклуба “Пілігрым” праехалі на веласіпедах па Чэхіі і Аўстрыі. Кіраўнік групы Сяргей Семянюк расказаў нашаму выданню пра вандроўку.

Выехалі на цягніку з Брэста ў Польшчу2 ліпеня, расказвае Сяргей Семянюк. Вярнуліся дамоў 18 ліпеня.
Састаў групы: Сяргей Семянюк (Маладзечна), Алег Шылавец (Маладзечна), Павел Пятунін (Мядзел), Аляксандр Няхайчык (Мінск), Антон Макарэвіч (Мінск), Сяргей Цітавец (Мінск), Дзмітры Ляхаў (Мінск).
Праз Польшчу на цягніку даехалі да чэшскай мяжы. Веласіпедны паход пачаўся ад раёна чэшскай Астравы. Пасля – да горада Брно. Гэта Мараўска-Сілезскі край Чэхіі.
Затым – аўстрыйскія Дрозэндорф, Цветль і Лінц. Потым зноў на поўнач у Чэхію. Праз перавал “Высокі Брод”. Там – на цягнік – у Прагу. Пасля гэтага селі на цягнік да Брэста і на электрычку да Мінска.
У Чэхіі высокая культура на дарогах, расказвае Сяргей Семянюк. Як і ў Аўстрыі, адносіны да веласіпедыстаў асаблівыя. Шмат веласіпедных дарожак. Веласіпедны рух вітаецца ў гэтых краінах.

Алег Шыкавец (наперадзе) і Сяргей Семянюк праязджаюць праз завалы дрэў каля мяжы Чэхіі і Аўстрыі.



Нават у лясах і ўздоўж рэчак пракладзеныя асфальтаваныя веласіпедныя дарожкі.
У месцах адпачынку турыстаў – кемпінгах – можна пакінуць на цэлы дзень мабільны тэлефон альбо фотаапарат на падзарадку і не баяцца, што яго ўкрадуць.
Мяжы паміж Польшчай, Чэхіяй і Аўстрыяй няма. Памежныя пераходы пустыя. Адзіная Еўропа. Хоць валюты розныя. У Чэхіі – крона, у палякаў – злоты, у аўстрыйцаў – еўра.
Але абменныя пункты працуюць. Усё даступна. У любы час можна памяняць любую валюту.
У Чэхіі і Аўстрыі не працуюць у выхадныя дні. Людзі адпачываюць. Не працуюць нават магазіны. Хіба што толькі вялікія супермаркеты ў вялікіх гарадах.
– Мы ведалі пра гэта, таму былі падрыхтаваныя, – кажа Сяргей Семянюк. – Закупілі тушонкі, грэчкі. Грэчку ў Чэхіі цяжка знайсці. А калі і знойдзеш, яна ў некалькі разоў даражэйшая, чым у нас. Таму прадукты бралі з сабой. Яшчэ чорны чай. У іх ён з дадаткамі толькі. З ягадамі нейкімі. А чыста чорнага не знойдзеш. Дзіўна…
Сяргей расказвае, што з чэхамі размаўляць вельмі лёгка: славяне. З аўстрыйцамі цяжэй. Пажадана ведаць нямецкую мову. Але і чэхі, і аўстрыйцы вельмі гасцінныя людзі і паважліва ставяцца да гасцей. У тым ліку да веласіпедыстаў-беларусаў.
Сяргей Семянюк расказаў пра 95-гадовага чэха, які пры камуністычным рэжыме ў Чэхаславакіі вывучаў рускую мову і гаворыць па-руску. Дзядуля цяпер ходзіць у горы – тры кіламетры ўверх, пасля ўніз. Праўда, з кійком. А пасля гэтага п’е піва.

Беларусы абедаюць у гарах ля мяжы Аўстрыі і Чэхіі.



– Мы гаварылі з ім пра што заўгодна, – кажа Сяргей Семянюк. – Пра піва, канешне, абавязкова. У Чэхіі гэта нацыянальны напой. Але за рулём веласіпеда мы, натуральна, піва не пілі. Дазвалялі сабе толькі вечарам. Смачна. Ці то вада ў чэхаў асаблівая, ці солад незвычайны.
Па словах Сяргея Семенюка, прадукты ў Чэхіі і Аўстрыі па цэнах не адрозніваюцца ад беларускіх. Снедалі і вячэралі нашы турысты сваімі запасамі. Абедалі ў кафэ.
Чэхі і аўстрыйцы любяць мяса. Адбіўная катлета на адну порцыю, па словах Сяргея Семенюка, грамаў 400. Беларусы заказвалі адну на дваіх.
Замкі і паркі – асаблівасць Чэхіі і Аўстрыі. Ніхто не забараняе проста залезці наверх замка і паглядзець на горад.
Вандроўка спадабалася, кажа Сяргей Семянюк. Чакаем наступных падарожжаў.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота забяспечана Сяргеем СЕМЕНЮКОМ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турысты маладзечанскага турклуба “Пілігрым” праехалі на веласіпедах па Чэхіі і Аўстрыі. Кіраўнік групы Сяргей Семянюк расказаў нашаму выданню пра вандроўку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика