Зараз папулярныя імёны-мянушкі?. 21.by

Зараз папулярныя імёны-мянушкі?

22.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Відавочна ў памяць аб галодных студэнцкіх гадах пара маладых псіхолагаў назвала сваіх дачок “кулінарнымі” імёнамі Златка і Аліўка. І гэта яшчэ не самыя цікавыя прыклады…

Супрацоўнікі радзільных дамоў часам прызнаюцца, што па некалькі разоў перакрэсліваюць імёны навароджаных на картачцы – некаторыя бацькі ніяк не могуць вызначыцца.

І сапраўды, часам дзевяці месяцаў мала для таго, каб вызначыцца, якое ж імя будзе насіць чалавек усё жыццё. Хочацца і каб прыгожа, і каб арыгінальна. Таму і калупаюцца на дзіцячых пляцоўках усё больш Ангеліны, Варфаламеі і Варвары.

Дарэчы, Варварамі сваіх дачок назвалі адразу некалькі беларускіх зорак. Напрыклад Аляксандр Саладуха і Аляксей Хлястоў. Між тым, згодна са статыстыкай, дагэтуль дзяўчынак любяць называць простымі і прыемнымі імёнамі: Алена, Марыя, Вольга, Ірына, Марына, Святлана, Анастасія, Дар’я, Юлія. Сярод хлопчыкаў -- Данііл, Аляксандр, Мікіта, Дзмітрый, Андрэй, Іван, Міхаіл, Сяргей, Ігар.

Праўда, імёны гэтыя не такія модныя, як Аліка, Вераніка, Крысціна, Лізавета, Цімафей, Эміль, Радзіон.

Папулярныя зараз і імёны славянскія, царкоўныя. Пры гэтым нават некаторыя светары не раяць бацькам занадта захапляцца “Святцамі”. У прыватнасці лічыцца проста непавагай даваць дзіцяці два імя: адно звычайнае, а другое -- царкоўнае, каб “порчу не маглі навесці”. Такія разважанні проста забіваюць усю сутнасць царкоўных абрадаў.

Як сведчыць практыка, гэта толькі кветачкі. У Заходніх краінах з дзіцячымі імёнамі ўвогуле поўны швах. Нярэдка можна сустрэць у дзіцячым садку маленькіх Прынцэсу ці Супермэна.

А вось змяніць сваё імя чалавек можа толькі калі дасягне 14 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Відавочна ў памяць аб галодных студэнцкіх гадах пара маладых псіхолагаў назвала сваіх дачок “кулінарнымі” імёнамі Златка і Аліўка. І гэта яшчэ не самыя цікавыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика