"Мой родны кут,Як ты мне мілы!",
25.08.2012
—
Новости Общества
|
— згадаў вядомыя радкі паэта беларускі бізнэсмен Юрый Чыж і назваў будучы турысцкі комплекс "Наш родны кут Сабалі". Менавіта ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна неўзабаве будуць узведзены гасцініца, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтастаянка, лыжаролерная траса і іншыя аб'екты разам з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай. Асноўнымі інвестарамі праекта выступяць ААТ "Трайпл", а таксама фірмы "Варыянт", "НафтаХімТрэйдынг". Зараз падбіраюцца генеральныя падрадчыкі і праектныя арганізацыі. Рыхтуюцца дакументы на перадачу ў арэнду 330 гектараў зямлі тэрмінам на 99 гадоў. Так, браты Юрый і Аляксандр Чыжы, якія валодаюць вышэйназванымі прадпрыемствамі, дадуць новае жыццё сваёй малой радзіме. "Наш родны кут Сабалі" зойме тэрыторыю паміж самой вёскай і аўтамабільнай дарогай Брэст — Масква. І можна разлічваць на тое, што турысцкі комплекс будзе запатрабаваны не толькі турыстамі, але і падарожным людам. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— згадаў вядомыя радкі паэта беларускі бізнэсмен Юрый Чыж і назваў будучы турысцкі комплекс "Наш родны кут Сабалі". Менавіта ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага... |
|