Папулярная бруснічная страва. 21.by

Папулярная бруснічная страва

27.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


А яшчэ цікавыя факты і рэцэпт з брусніц.

Кропелька бессмяротнасці

1. Факт.  Першыя спробы культываваць брусніцы згадваюцца пад 1745 годам.
2. Легенда. На фрыгійскай гары знаходзілася багіня ўрадлівасці Кібела, якая раз'яжджала па ёй у калясніцы. На галаве багіні быў вянок, сплецены з розных ягадных раслін. Пераважалі ж там менавіта галінкі брусніцы.
3. Соннік. Есці брусніцы – да нечаканасці, прадаваць – да слёз, купляць – да смеху, а варыць з іх варэнне – да здароўя. Бачыць, як растуць брусніцы – да прыбытку.
4. Кулінарыя. Мочаныя брусніцы – простая і папулярная страва. Перабярыце ягады, прамыйце, засыпце ў банкі, заліце астуджанай кіпячонай вадой. Пакіньце на тры дні ў цёмным месцы. Затым ваду замяніце, шчыльна закрыйце посуд. Калі прыгатаваць мочаныя брусніцы з даданнем карыцы і гваздзікі, атрымаецца добрая заправа да мясных страў.
5. Яшчэ адна легенда. Даўным-даўно ляцела добрая ластаўка над зямлёй. І несла ў дзюбе кропельку жывой вады, каб падарыць людзям неўміручасць. Але злая аса ўкусіла птушачку, і тая, не вытрымаўшы болю, праліла жыватворную вільгаць. І замест людзей доўгае жыццё атрымалі брусніцы. І зараз бруснічнік можа жыць да 300 гадоў!

Соус "Бруснічны вулкан"
Спатрэбіцца адна шклянка брусніцаў (можна замарожаных), сталовая лыжка цукру, 4 ст.л. віна. Соль, чорны перац і лімонны сок па гусце.
Выкладзіце ягады ў каструлю, заліце вадой. Пастаўце варыцца на слабым агні. Дачакайцеся, пакуль вада закіпіць, і варыце яшчэ 2-3 хвіліны. Калі ягады стануць мяккімі, дадайце цукар і карыцу. Паварыце яшчэ хвілін пяць, пастаянна памешвайце.
Зніміце каструлю з агню, дайце астыць. Блэндэрам злёгку здрабніце брусніцы. Так, каб частка ягад засталася цэлымі. Зноў пастаўце іх на агонь і давядзіце да кіпення. Дадавайце віно, пастаянна памешваючы соус. Пакуль ён варыцца, развядзіце крухмал у невялікай колькасці халоднай вады.
Выключыце агонь. Акуратна дадайце ў соус разведзены крухмал. Старанна змяшайце і дайце настаяцца пару хвілін.
Карысны соус падайце да мяса або птушкі, да блінчыкаў ці дэсертаў.
Віно можна выкарыстоўваць любое. З белым соус атрымліваецца далікатным, з  чырвоным жа – крыху рэзкім.
Смачна есці!
Таццяна КАСЬЯН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А яшчэ цікавыя факты і рэцэпт з брусніц.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика