Незвычайныя пераходы з'явіліся ў Беларусі. 21.by

Незвычайныя пераходы з'явіліся ў Беларусі

28.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незвычайныя збудаванні з'явіліся на адным з астравоў Лепельскага возера — там арганізавалі пераходы для мурашак.

Пераходы з'явіліся на экалагічнай сцежцы, размешчанай побач з пансіянатам, дзе круглы год адпачываюць турысты з Беларусі і Расіі. У месцах міграцыі мурашыных калоній усталявалі тры драўляныя масткі, вольнай прасторы пад якімі цалкам дастаткова для перамяшчэння насякомых.

Праўда, і мурашкі, і людзі пакуль рухаюцца як і раней. Так, турысты працягваюць таптаць глебу, абыходзячы бокам драўляны насціл незразумелага ім прызначэння (бо побач няма ні канавы, ні балота), тады як мурашкі арганізавалі сабе пераход прама перад мастком. Распрацоўшчыкі сцяжынкі не бядуюць: увесну, калі мурашкі мігруюць калоніямі, падобныя збудаванні цалкам апраўдваюць затрачаныя на іх устаноўку намаганні.

Дарэчы, гэта не адзіны праект падобнага кшталту ў Беларусі. Так, у 2009 годзе ў Белавежскай пушчы збудавалі падземныя пераходы для жаб. Для гэтага пад аўтамабільнай дарогай, якую часта перасякаюць земнаводныя, праклалі тры трубы. Трыма гадамі раней аналагічны тунэль збудавалі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Да з'яўлення падземнага пераходу пад коламі аўтамашын кожны тыдзень гінулі да 1,5 тыс. жаб.

У многіх краінах для захавання біяразнастайнасці жывёльнага свету ствараюцца цэлыя комплексы падземных пераходаў і спецыяльных маставых збудаванняў для розных груп жывёл: земнаводных, капытных, дробных млекакормячых. Пры гэтым на асобных участках, дзе міграцый шмат, такія пераходы могуць быць размешчаны на адлегласці ад 1 км да 15 км адзін ад аднаго. Пераходы для земнаводных і насякомых ствараюць і на пешаходных экалагічных сцяжынках, каб захаваць унікальную экасістэму той ці іншай мясцовасці.

Андрэй Асфура, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайныя збудаванні з'явіліся на адным з астравоў Лепельскага возера — там арганізавалі пераходы для мурашак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика