Гомельскае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк": індывідуальны падыход да кліента, давер і адкрытасць
29.08.2012
—
Новости Общества
|
"Наша галоўная задача — захаваць і ўмацаваць пазіцыі банка ў рэгіёне" Горад Гомель па праве лічыцца калыскай банкаўскай сістэмы Беларусі. Праведзеныя даследаванні архіўных матэрыялаў, вывучэнне калекцый фінансавых дакументаў і каштоўных папер дазволілі атрымаць неабвержныя дакументальныя сведчанні таго, што першая банкаўская ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явілася менавіта тут, на берагах Сожа. 8 студзеня 1870 года быў падпісаны ўказ Сената Расійскай імперыі аб заснаванні ў Гомелі гарадскога грамадскага банка. З гэтага часу і бярэ свой пачатак гісторыя станаўлення і развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі. Зразумела, што і наяўнасць прадстаўніцтва галоўнай банкаўскай установы краіны —- ААТ "ААБ "Беларусбанк" — прама ці ўскосна звязана з названымі гістарычнымі падзеямі. Чаму ж менавіта невялікі Гомель, а не буйны губернскі цэнтр стаў першым беларускім горадам, які меў банк? З гэтым пытаннем і многімі іншымі карэспандэнт "Звязды" звярнуўся да начальніка філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Таццяны Міхайлоўскай. — Гісторыя сведчыць, — гаворыць Таццяна Леанідаўна, — што пасля адмены ў Расіі прыгоннага права дзелавая актыўнасць у Гомелі прыкметна павялічылася. Праз горад пачалося будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучыла Украіну з Прыбалтыкай, а таксама Палескай чыгункі: яна злучае ўсю паўднёвую частку сучаснай Беларусі, Польшчу, Украіну. Усё гэта прывяло да вельмі хуткага прытоку насельніцтва. Для вырашэння надзённых пытанняў гарадскога жыцця неабходна была паўнавартасная фінансавая ўстанова. Магчыма, гэтым і абумоўлена з'яўленне адпаведнага рашэння Сената аб заснаванні ў Гомелі гарадскога грамадскага банка. — Відавочна, што гэты дакумент стаў асновай для закладкі фундамента фінансавай установы, традыцыі якой сёння ўвасабляе абласное ўпраўленне Беларусбанка? — Лічыце, што так. У ліпені 1923 года была ўтворана Гомельская працоўная ашчадная каса № 31. Ішоў час. Мянялася назва ўстановы, яе функцыі, месца размяшчэння, але адно заставалася нязменным — гэта людзі, адданыя ашчаднай справе, якія любяць сваю працу і паважаюць кліентаў. Менавіта яны заклалі трывалы фундамент, на якім сёння працуе наш банк. — Які за дзевяць дзесяткаў гадоў пераўтварыўся ў рэгіянальнага лідара? — Гэта бясспрэчны факт. Сёння Гомельскае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк" мае самую разгалінаваную сетку сярод банкаўскіх устаноў рэгіёна: 5 філіялаў, 18 цэнтраў банкаўскіх паслуг, 217 аддзяленняў (у тым ліку 121 аддзяленне размешчана ў сельскіх населеных пунктах) і 23 абменныя пункты валют. Адметнасць нашага банка ад многіх іншых у тым, што толькі мы прысутнічаем у сельскай мясцовасці і аказваем шырокі спектр банкаўскіх паслуг жыхарам аграгарадкоў і невялікіх вёсак і пасёлкаў. Самі разумееце, што аб вялікай прыбытковасці ў працы ў такіх населеных пунктах размова не ідзе, але ж на тое мы і банк для народа. Наш слоган: Беларусбанк — заўсёды побач. Пераадольваць цяжкасці заўсёды лягчэй разам, калі працуе згуртаваная каманда, аб'яднаная агульнай мэтай і агульнымі інтарэсамі. Менавіта такая каманда аднадумцаў працуе ва ўстановах ААТ "ААБ Беларусбанк", у тым ліку і ў Гомельскім упраўленні. — Таццяна Леанідаўна, у любой галіне эканомікі, а ў банкаўскай сферы асабліва, характэрная рыса ў развіцці — гэта канкурэнцыя. Кожны хоча заняць найбольш выгаднае месца пад сонцам... — Зразумела, да чаго хіліце. У Гомельскай вобласці працуюць 22 банкаўскія ўстановы. Не я гэта прыдумала, што канкурэнцыя — гэта рухавік прагрэсу. І мы да яе гатовы. Нягледзячы на канкурэнцыю, якая ўсё больш узмацняецца ў банкаўскай сферы, ААТ "ААБ Беларусбанк" працягвае ўтрымліваць лідзіруючае становішча на рынку банкаўскіх паслуг Гомельскай вобласці. Асноўны прыярытэт у працы банка — гэта кліенты. Індывідуальны падыход, давер і адкрытасць у партнёрскіх адносінах з тымі, хто аддае перавагу Беларусбанку, — асноўныя прынцыпы нашай працы. Рэпутацыя, надзейнасць і лаяльнасць да кліентаў — гэта тыя вечныя каштоўнасці, якія сёння выходзяць на першы план. Галоўнай сваёй мэтай банк лічыць прадастаўленне кожнаму кліенту шырокага комплексу якасных, канкурэнтаздольных і высокатэхналагічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг, аказанне яму дапамогі ў выбары таго набору паслуг і формаў разліку, якія б у найбольшай ступені адпавядалі патрэбам кліента. Мы пастаянна працуем над пашырэннем спектра аказваемых банкаўскіх паслуг (іх сёння больш за 140) і над павышэннем іх якасці за кошт высокага прафесіяналізму супрацоўнікаў. Дарэчы, садзейнічанне развіццю бізнэсу кліента праз продаж яму поўнага комплексу наяўных банкаўскіх прадуктаў і паслуг і ўкараненне новых, спецыяльна распрацаваных — гэта першачарговая задача банка. А шырокая філіяльная сетка Беларусбанка ў вобласці дае кліенту магчымасць выбару найбольш зручнага месца абслугоўвання, зыходзячы са свайго тэрытарыяльнага месцазнаходжання. — Пэўна, што эфектыўнасць работы Гомельскага абласнога ўпраўлення Беларусбанка вызначаецца і ў залежнасці ад дасягнутага каэфіцыента карыснага дзеяння вашых калег па рэгіянальных філіялах? — Безумоўна. Тут, як гаворыцца, у кожнага свае сакрэты і напрацоўкі, каб дасягнуць поспеху ў рабоце. Не ў якасці выхвалення скажу, што Гомельскае абласное ўпраўленне ў сістэме ААТ "ААБ Беларусбанк" займае годную пазіцыю. Сярод шасці абласных упраўленняў банка наша вобласць па памеры атрыманага прыбытку на аднаго работніка выйшла на 2-е месца па выніках першага паўгоддзя. Як вынік — забяспечаны рост прадукцыйнасці працы. — Таццяна Леанідаўна, сёлетні 2012 год — знакавы год для "ААБ Беларусбанка" і для Гомельскага ўпраўлення ў прыватнасці: — неўзабаве святкаванне 90-гадовага юбілею. З якім настроем рыхтуецеся яго сустракаць? — Юбілейную дату Гомельскае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк" сустракае зладжанай працай і нядрэннымі паказчыкамі, упэўнена ўтрымліваючы лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў вобласці і адыгрываючы значную ролю ў яе эканамічным развіцці. Захаваць і ўмацаваць пазіцыі банка ў рэгіёне — такую задачу мы ставім перад сабой. І ўпэўнены, што нам яна па сіле Крэдытаванне насельніцтва Захаваць лідарства
Доля фінансавай установы рэгіёна ў прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб складае 46%. У частцы крэдытавання грамадзян палітыка банка накіравана на развіццё сістэмы комплекснага абслугоўвання насельніцтва і захаванне вядучай пазіцыі на рынку крэдытных паслуг. Удзельная вага крэдытаў, выдадзеных установамі банка, у аб'ёме крэдытаў, якія прадстаўлены банкамі вобласці, складае 80%. Актыўна ўдзельнічаючы ў рэалізацыі дзяржаўных праграм і аказваючы крэдытную падтрымку прадпрыемствам вобласці, банк утрымлівае высокую долю ў крэдытах юрыдычных асоб — 32%. Банкам па-ранейшаму захоўваюцца лідзіруючыя пазіцыі на рынку крэдытавання фізічных асоб: крэдытны партфель дасягнуў 3,5 трлн бел. руб. За кошт крэдытнай падтрымкі фінансавай установы за пяць гадоў па Гомельскай вобласці палепшылі свае жыллёвыя ўмовы больш як 24 тысячы сем'яў, а таксама з'явіліся новыя мікрараёны. На працягу многіх гадоў банк бярэ актыўны ўдзел у рэалізацыі ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваных на аказанне падтрымкі студэнтам, выпускнікам ВНУ, маладым спецыялістам праз выдачу льготных крэдытаў на аплату навучання ў вышэйшых навучальных установах дзяржаўнай уласнасці, набыццё хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці. Акрамя ўдзелу ў выкананні дзяржаўных праграм, сёння ў банку можна атрымаць любы крэдыт, які задавальняе патрэбы насельніцтва як у таварах, так і ў разнастайных паслугах. Прапанаваныя віды крэдытаў арыентаваны не толькі на заможных грамадзян, але і на сацыяльна менш абароненыя катэгорыі насельніцтва: шматдзетныя сем'і могуць атрымаць крэдыт на будаўніцтва, набыццё і рэканструкцыю жылля пад 20% гадавых. Тыя, хто пастаянна пражывае і працуе ў сельскіх населеных пунктах, можа разлічваць на больш нізкія працэнтныя стаўкі. Крэдыты на аплату першай адукацыі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах выдзяляюцца пад стаўку рэфінансавання НБ РБ. На такіх жа ўмовах даюцца крэдыты на набыццё спартыўных хатніх трэнажораў, дзіцячых спартыўных комплексаў, спартыўнага інвентару і экіпіроўкі, а таксама для аплаты адпачынку ў сельскіх аб'ектах аграэкатурызму. Атрымаць крэдыты на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля могуць не толькі грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, але і тыя, хто ў гэтым не мае патрэбы, аднак на іншых умовах. У перспектыве атрымаюць развіццё і будуць рэалізаваны новыя кірункі ў крэдытаванні насельніцтва, якія павысяць якасць нашых паслуг. — Палітыка філіяла банка ў працы з кліентамі будуецца на прынцыпах усталявання партнёрскіх адносін з разліку на доўгатэрміновае супрацоўніцтва, — гаворыць намеснік начальніка філіяла абласнога ўпраўлення, начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнэсу Андрэй ГРАМЫКА, — і накіравана на забеспячэнне комплекснага і якаснага абслугоўвання. Прыярытэтнымі відамі паслуг, якія запатрабаваны кліентамі, акрамя разлікова-касавага абслугоўвання (у асноўным па сістэме "Кліент—Банк"), застаюцца: кароткатэрміновае і доўгатэрміновае крэдытаванне (у тым ліку за кошт замежных крэдытных ліній); абслугоўванне знешнегандлёвых аперацый кліентаў (у тым ліку з выкарыстаннем інструментаў гандлёвага фінансавання); заработныя праекты; карпаратыўныя пластыкавыя карткі, інкасацыя наяўных грошай і перавозка каштоўнасцяў; прыём грашовай выручкі ад прадстаўнікоў юрыдычных асоб і інш. З'яўляючыся найбуйнейшым дэпазітарным цэнтрам рэспублікі, які дзейнічае з 1996 года, банк прапануе поўны комплекс паслуг па дэпазітарным абслугоўванні суб'ектаў гаспадарання, арганізацыі выпуску карпаратыўных аблігацый, даверным кіраванні і аперацыях з каштоўнымі паперамі і інш. Арганізацыя крэдытнай падтрымкі прадпрыемствам, у тым ліку ў рамках рэалізацыі дзяржаўных інвестыцыйных праграм, накіраваных на новае будаўніцтва, мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці і ўдасканальванне тэхналагічных працэсаў, крэдытавання валютаакупных праектаў, накіраваных на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі, па-ранейшаму застаецца адным з асноўных кірункаў дзейнасці банка. Так, у рамках развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці, стварэння, тэхнічнага перааснашчэння і рэканструкцыі вытворчасцяў прадукцыі дрэваапрацоўкі банк удзельнічае ў рэалізацыі маштабных інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны Гомельскай вобласці. У адпаведнасці з Праграмай развіцця шкляной прамысловасці Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларусбанка рэалізуецца найбуйнейшы інвестыцыйны праект па будаўніцтве новай тэхналагічнай лініі для вытворчасці ліставога паліраванага шкла магутнасцю 780 тон шкламасы ў суткі з цэхам прыгатавання шыхты. Працягваецца праца па фінансаванні банкам праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў малочнай галіны. У ліку найважнейшых перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва банка з найбуйнейшымі аўтатранспартнымі прадпрыемствамі горада Гомеля і Гомельскай вобласці з'явілася падтрымка інвестыцыйнага праекта на абнаўленне аўтапарку вобласці і грузавога рухомага саставу, што садзейнічала павышэнню якасці аказання транспартных паслуг насельніцтву, развіццю міжнародных перавозак грузаў. Адным з самых маштабных праектаў сёння з'яўляецца будаўніцтва Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Беларусбанк удзельнічае ў гэтым праекце ў якасці банка агента, які суправаджае кітайскія крэдытныя лініі, а таксама ў якасці крэдытуючага банка. Гэта, безумоўна, вельмі важная і патрэбная для Беларусі вытворчасць. Крэдытны партфель юрыдычных асоб устаноў Беларусбанка Гомельскай вобласці складае звыш 9 трыльёнаў беларускіх рублёў. Разам з прамым крэдытаваннем банк актыўна прыцягвае крэдытныя лініі і гандлёвае фінансаванне замежных банкаў. Прыцягальнасць крэдытаў, што выдаюцца за кошт замежных крэдытных ліній, заключаецца ў больш нізкай працэнтнай стаўцы ў параўнанні з тымі, якія даюць беларускія банкі за кошт уласных рэсурсаў. У цяперашні час за кошт прыцягнення замежных крэдытных ліній рэалізуюцца праекты на агульную суму звыш 150 млн еўра. Сёння больш як 30% юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Гомельскай вобласці, знаходзіцца на абслугоўванні ў нашым банку. Беларусбанк супрацоўнічае і з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, установамі, якія фінансуюцца з бюджэту, грамадскімі арганізацыямі, якія не ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць, прадпрымальнікамі і прадпрыемствамі, што прадстаўляюць малы і сярэдні бізнэс. Індывідуальныя прадпрымальнікі займаюць значныя пазіцыі (47%) у кліенцкай базе ўстаноў банка Гомельскай вобласці. Нягледзячы на тое, што сёння гэтай катэгорыі кліентаў цікавыя, у асноўным, паслугі разлікова-касавага характару, маніторынг аперацый па рахунках паказвае на пазітыўную дынаміку як па колькасці спажытых імі прадуктаў і паслуг, так і па аб'ёмах. Перш за ўсё, адзначым, што суб'екты малога прадпрымальніцтва сталі больш актыўна карыстацца такімі банкаўскімі паслугамі, як валютна-абменныя аперацыі, міжнародныя разлікі, інкасацыя грашовай наяўнасці, прыём выручкі і плацяжоў праз аддзяленні банка, крэдытаванне. Аднак не кожны прадпрымальнік ведае пра магчымасць атрымання крэдыту на развіццё бізнэсу. Індывідуальны падыход да гэтай катэгорыі кліентаў дазваляе банку "вырасціць" свайго кліента да ўзроўню "буйнога" і тым самым забяспечыць стабільны прырост і абнаўленне кліенцкай базы юрыдычных асоб.Карпаратыўны бізнэс У прыярытэтах — партнёрскія ўзаемаадносіны
Прыярытэтнымі відамі паслуг, якія запатрабаваны кліентамі, акрамя разлікова-касавага абслугоўвання (у асноўным па сістэме "Кліент—Банк"), застаюцца: кароткатэрміновае і доўгатэрміновае крэдытаванне (у тым ліку за кошт замежных крэдытных ліній); абслугоўванне знешнегандлёвых аперацый кліентаў (у тым ліку з выкарыстаннем інструментаў гандлёвага фінансавання); заработныя праекты; карпаратыўныя пластыкавыя карткі, інкасацыя наяўных грошай і перавозка каштоўнасцяў; прыём грашовай выручкі ад прадстаўнікоў юрыдычных асоб і інш. З'яўляючыся найбуйнейшым дэпазітарным цэнтрам рэспублікі, які дзейнічае з 1996 года, банк прапануе поўны комплекс паслуг па дэпазітарным абслугоўванні суб'ектаў гаспадарання, арганізацыі выпуску карпаратыўных аблігацый, даверным кіраванні і аперацыях з каштоўнымі паперамі і інш. Арганізацыя крэдытнай падтрымкі прадпрыемствам, у тым ліку ў рамках рэалізацыі дзяржаўных інвестыцыйных праграм, накіраваных на новае будаўніцтва, мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці і ўдасканальванне тэхналагічных працэсаў, крэдытавання валютаакупных праектаў, накіраваных на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі, па-ранейшаму застаецца адным з асноўных кірункаў дзейнасці банка. Так, у рамках развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці, стварэння, тэхнічнага перааснашчэння і рэканструкцыі вытворчасцяў прадукцыі дрэваапрацоўкі банк удзельнічае ў рэалізацыі маштабных інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны Гомельскай вобласці. У адпаведнасці з Праграмай развіцця шкляной прамысловасці Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларусбанка рэалізуецца найбуйнейшы інвестыцыйны праект па будаўніцтве новай тэхналагічнай лініі для вытворчасці ліставога паліраванага шкла магутнасцю 780 тон шкламасы ў суткі з цэхам прыгатавання шыхты. Працягваецца праца па фінансаванні банкам праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў малочнай галіны. У ліку найважнейшых перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва банка з найбуйнейшымі аўтатранспартнымі прадпрыемствамі горада Гомеля і Гомельскай вобласці з'явілася падтрымка інвестыцыйнага праекта на абнаўленне аўтапарку вобласці і грузавога рухомага саставу, што садзейнічала павышэнню якасці аказання транспартных паслуг насельніцтву, развіццю міжнародных перавозак грузаў. Адным з самых маштабных праектаў сёння з'яўляецца будаўніцтва Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Беларусбанк удзельнічае ў гэтым праекце ў якасці банка агента, які суправаджае кітайскія крэдытныя лініі, а таксама ў якасці крэдытуючага банка. Гэта, безумоўна, вельмі важная і патрэбная для Беларусі вытворчасць. Крэдытны партфель юрыдычных асоб устаноў Беларусбанка Гомельскай вобласці складае звыш 9 трыльёнаў беларускіх рублёў. Разам з прамым крэдытаваннем банк актыўна прыцягвае крэдытныя лініі і гандлёвае фінансаванне замежных банкаў. Прыцягальнасць крэдытаў, што выдаюцца за кошт замежных крэдытных ліній, заключаецца ў больш нізкай працэнтнай стаўцы ў параўнанні з тымі, якія даюць беларускія банкі за кошт уласных рэсурсаў. У цяперашні час за кошт прыцягнення замежных крэдытных ліній рэалізуюцца праекты на агульную суму звыш 150 млн еўра. Сёння больш як 30% юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Гомельскай вобласці, знаходзіцца на абслугоўванні ў нашым банку. Беларусбанк супрацоўнічае і з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, установамі, якія фінансуюцца з бюджэту, грамадскімі арганізацыямі, якія не ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць, прадпрымальнікамі і прадпрыемствамі, што прадстаўляюць малы і сярэдні бізнэс. Індывідуальныя прадпрымальнікі займаюць значныя пазіцыі (47%) у кліенцкай базе ўстаноў банка Гомельскай вобласці. Нягледзячы на тое, што сёння гэтай катэгорыі кліентаў цікавыя, у асноўным, паслугі разлікова-касавага характару, маніторынг аперацый па рахунках паказвае на пазітыўную дынаміку як па колькасці спажытых імі прадуктаў і паслуг, так і па аб'ёмах. Перш за ўсё, адзначым, што суб'екты малога прадпрымальніцтва сталі больш актыўна карыстацца такімі банкаўскімі паслугамі, як валютна-абменныя аперацыі, міжнародныя разлікі, інкасацыя грашовай наяўнасці, прыём выручкі і плацяжоў праз аддзяленні банка, крэдытаванне. Аднак не кожны прадпрымальнік ведае пра магчымасць атрымання крэдыту на развіццё бізнэсу. Індывідуальны падыход да гэтай катэгорыі кліентаў дазваляе банку "вырасціць" свайго кліента да ўзроўню "буйнога" і тым самым забяспечыць стабільны прырост і абнаўленне кліенцкай базы юрыдычных асоб. Рознічны бізнэс Якасць і развіццё паслуг Развіццю і якасці рознічных банкаўскіх паслуг Беларусбанк надае самую пільную ўвагу: прапануе новыя паслугі і віды зберажэнняў для розных сацыяльных груп насельніцтва, укараняе прагрэсіўныя тэхналогіі, у аддзяленнях банка ствараюцца максімальна камфортныя для кліентаў умовы. Бездакорная рэпутацыя, сфарміраваная банкам за дзесяцігоддзі, дазваляе нават ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі прыцягваць новых кліентаў. На 1 жніўня 2012 года аб'ём сродкаў насельніцтва на ўкладных рахунках у структурных падраздзяленнях Беларусбанка Гомельскай вобласці дасягнуў 3,1 трлн беларускіх рублёў у эквіваленце ўсіх валют. Сярэдні астатак сродкаў, якія прыпадаюць на аднаго жыхара Гомельскай вобласці, вырас да 2,2 млн рублёў у эквіваленце. Асаблівая ўвага надаецца людзям пенсійнага ўзросту. Банк стараецца забяспечыць высокую якасць іх абслугоўвання, акружаючы ўвагай і клопатам. Сёння банк прапануе сваім кліентам поўны спектр валютна-абменных аперацый, уключаючы замену, размен, інкаса наяўнай замежнай валюты, аперацыі з дарожнымі чэкамі. ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляе актыўную рэалізацыю насельніцтву атэставаных брыльянтаў і каштоўных металаў, па аб'ёмах продажу якіх займае лідзіруючыя пазіцыі.
Запатрабаваны паслугі па адпраўцы і атрыманні міжнародных пераводаў. ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляе тэрміновыя пераводы па сістэмах Wеstеrn Unіоn у 108 пунктах абслугоўвання і BLІZKО ў 84 аддзяленнях вобласці, а таксама міжнародныя банкаўскія пераводы па сістэме SWІFT. Асобная ўвага — якасці кансультацый. Добразычліва сустракаючы кожнага наведвальніка, спецыяліст банка заўсёды гатовы аказаць прафесійную дапамогу ў вырашэнні самых складаных пытанняў. Беларусбанк і ў 90 гадоў застаецца сучасным, паспяховым і надзейным. Пластыкавыя карткі Захаваем безнаяўныя грошы Адным з сучасных і прагрэсіўных кірункаў рознічнага бізнэсу з'яўляецца прадастаўленне паслуг з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. ААТ "ААБ Беларусбанк" асаблівую ўвагу надае працы з банкаўскімі пластыкавымі карткамі ў частцы развіцця інфраструктуры і паслуг пры выкарыстанні пластыкавай карткі. Сёння практычна ў кожнага жыхара вобласці ёсць картка ААТ "Беларусбанка", бо 47% усяго аб'ёму выпушчаных пластыкавых карт у вобласці — нашы. З чэрвеня 2012 г. ААТ "ААБ Беларусбанк" распачаў выпуск новага картачнага прадукту "Падарункавая картка", якую можна набыць усяго за некалькі хвілін ва ўстановах банка. Пластыкавая картка ўпакавана ў прыгожы канверт і стане жаданым падарункам родным і блізкім. Нашы кліенты карыстаюцца шырокай сеткай банкаматаў і інфакіёскаў, якая пастаянна пашыраецца. Парк абсталявання банка для абслугоўвання трымальнікаў пластыкавых картак у цяперашні час прадстаўлены мноствам банкаматаў, інфакіёскаў, пунктаў выдачы наяўных і прыёму камунальных плацяжоў, тэрміналаў на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу. З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання Беларусбанкам заключаны пагадненні з ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Белінвестбанк", у адпаведнасці з якімі трымальнікі банкаўскіх картак, эмітаваных ААТ "ААБ Беларусбанк", могуць абслугоўвацца ў банкаматах названых банкаў на роўных умовах, г.зн. ажыццяўляць зняцце наяўных грашовых сродкаў без спагнання камісійнай узнагароды. Вялікай папулярнасцю ў кліентаў карыстаюцца інфакіёскі банка, якія дазваляюць ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Так, сёння ў інфакіёсках банка можна аплаціць усе камунальныя плацяжы з дапамогай сістэмы "Разлік" Нацыянальнага банка, плацяжы па крэдытах, выдадзеных ААТ "ААБ Беларусбанк", ажыццявіць папаўненне ўкладаў фінансавай установы як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце, ажыццявіць імгненны перавод на картку эмітаваную ААТ "ААБ Беларусбанк", здзейсніць любы плацеж па прызначэнні (па рэквізітах атрымальніка плацяжу) і нават набыць білеты на аўтобусы. Улічваючы вялікую канкурэнцыю ў кірунку гандлёвай дзейнасці, для павелічэння аб'ёмаў безнаяўных плацяжоў і паляпшэння якасці абслугоўвання кліентаў банк гатовы прапанаваць як эфектыўны сродак павелічэння аб'ёмаў продажаў, праграмы лаяльнасці для трымальнікаў пластыкавых картак. З мэтай папулярызацыі плацяжоў з выкарыстаннем пластыкавых картак і павелічэння ўдзельнай вагі безнаяўных разлікаў у рознічным тавараабароце філіял № 300 — Гомельскае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк" і прадпрыемствы гандлю і сэрвісу праводзяць сумесныя рэкламныя кампаніі, акцыі і іншыя мерапрыемствы. Вядучая фінансавая ўстанова краіны, улічваючы імклівы тэмы развіцця грамадства, укараняе прагрэсіўныя тэхналогіі, пры гэтым вялікая ўвага надаецца дыстанцыйнаму абслугоўванню трымальнікаў пластыкавых картак. У вобласці актыўна развіваюцца і прасоўваюцца паслугі Інтэрнэт- і М-банкінг. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю ААТ "ААБ Беларусбанк", у перыяд з 01.08.2012 па 31.12.2012 года арганізавана акцыя па выкарыстанні трымальнікамі пластыкавых картак банка паслугі М-банкінг без аплаты дадатку ў рамках тарыфнага плана "Базавы". Таксама да канца 2012 года не спаганяецца плата пры рэгістрацыі Інтэрнэт-банкінгу, як ва ўстановах банка, так і пры анлайн-рэгістрацыі. Пачынаючы з 2006 года, банк актыўна праводзіць рэкламныя кампаніі і гульні для кліентаў, накіраваныя на папулярызацыю безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Апошнія з іх стартавалі ў рэгіёнах з 1 мая 2012 года і накіраваны на стымуляванне арганізацый гандлю і сэрвісу прапанавання кліентам пераважна разлічвацца менавіта пластыкавай карткай. Пераможцы мінулых акцый ужо атрымалі магчымасць пабываць на Алімпіядзе ў Пекіне і Ванкуверы, адпачыць у французскім Дыснейлэндзе, адчуць незабыўную атмасферу футбола на чэмпіянаце свету FІFА 2010 у ПАР, пабываць у райскім мястэчку зямнога шара — на Кубе. У рэкламнай гульні "Змяні зіму на кубінскае лета", якая праводзілася Беларусбанкам, уладальнікам галоўнага прыза — паездкі на сонечную Кубу і грашовай сумы ў памеры 2,5 млн рублёў — стаў наш зямляк з г. Светлагорска Сяргей Лабур. Дзейнасць філіялаў і ЦБП нацэлена на нарошчванне аб'ёмаў безнаяўных плацяжоў. Гэтаму садзейнічае інфармаванне працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый аб паслугах для трымальнікаў пластыкавых картак і перавагах безнаяўных плацяжоў. Касавая работа і інкасацыя Фінансам — гарантыю
Для падрыхтоўкі і фарміравання наяўных грошай і іншых каштоўнасцяў працоўныя месцы касавых работнікаў забяспечаны сартавальнымі машынамі для работы з беларускімі рублямі і валютай (якія дазваляюць ажыццяўляць не толькі пералік банкнот, але і сартаваць на прыдатныя да абарачэння і зношаныя, у рэжыме сартавання па зношвальнасці машына сама вызначае фізічны стан банкнот, наяўнасць пашкоджанняў, а таксама наяўнасць склейкі), лічыльна-грашовымі машынамі для падліку грашовых білетаў, вакуумнымі ўпакоўшчыкамі банкнот, дэтэктарамі вызначэння сапраўднасці грашовых знакаў і многім іншым. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна МІХАЙЛОЎСКАЯ, начальнік філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк": "Наша галоўная задача — захаваць і ўмацаваць... |
|