Архідэя цвіце, не ведаючы спакою!
29.08.2012
—
Новости Общества
|
Што ж у ёй такога асаблівага, у маёй архідэі? Фаленопсіс, у адрозненне ад іншых гатункаў архідэй, асаблівага догляду не патрабуе, сцвярджаюць кветкаводы. А яго і не было. Атрымаўшы гэты фаленопсіс у падарунак на дзень нараджэння, я гадала: колькі ж пратрымаюцца яе кветкі ў маіх даволі спартанскіх умовах? Забяспечыць надта пільны догляд з пэўным тэмпературным рэжымам, вільгаццю і нават рэгулярным палівам я не ў стане, таму ўсе кветкі, якія ёсць у хаце, выключна непатрабавальныя. Такіх умоў папярэднікі гэтай архідэі не вытрымлівалі: месяц пасля з'яўлення ў маёй кватэры кветкі яшчэ неяк трымаліся на кветканосах, потым ападалі, а далей архідэя стаяла-стаяла і наогул гінула. Вось і гэтая расліна пасля з'яўлення па інерцыі адцвіла і паводзіла сябе як папярэднія архідэі — без аптымізму і, здаецца, веры ў будучыню. Але пакуль лісткі былі зялёныя, я яе трымала, час ад часу ўсё ж падліваючы ў сподачак ваду, якая засталася ад паліву іншых раслін. Так яна прастаяла больш за год — хутчэй, жывая, чым памерлая, ці наадварот? Але ўсё змянілася, калі гаспадыні катастрафічна патрэбна была радасць. Яна нібыта гэта адчула. Аднойчы, лінуўшы вады ў сподак, я заўважыла вусікі з бутонамі. Потым бутоны раскрыліся. Мой фаленопсіс пышна заквітнеў! Кажуць, што яны цвітуць 6-8 месяцаў. Але прайшоў ужо год. Разраслося карэнне — так, што гаршчок не мог трывала стаяць, і я ўжо нават чакала, калі адцвіце, каб можна было перасадзіць. Але цуду няма мяжы: кветкі яшчэ не паспелі апасці, як сталі выпаўзаць маладыя кветканосы, раскрываючы бутоны з новымі кветкамі. Мая архідэя не ведае спакою! Больш за год яна мяне радуе, і гэта яшчэ не мяжа: кветкі не ападаюць, а новыя працягваюць выпаўзаць. Але самае дзіўнае ўсё-такі не гэта. За гэты час я зразумела: насамрэч яна жывая істота, якая размаўляе не словамі, а прыгожай пяшчотай кветачак, якая дорыць любоў таму, каму яна вельмі патрэбна. Яна вельмі добра мяне адчувае і чакае дадому ва ўсім сваім харастве, не даючы згаснуць нашаму паразуменню. Радасць мая... Ларыса ЦІМОШЫК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ж у ёй такога асаблівага, у маёй архідэі? Фаленопсіс, у адрозненне ад іншых гатункаў архідэй, асаблівага догляду не патрабуе, сцвярджаюць кветкаводы. А яго і не... |
|