Апыленне на балконе — пярынкай. 21.by

Апыленне на балконе — пярынкай

29.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо не першы год я ў сваёй двухпакаёвай кватэры вырошчваю розную агародніну і зяленіва. Дакладней сказаць, што да апошняга часу эксперыментаваў, а вось сёлета ў нас атрымалася з памідорамі.

У самым пачатку вясны, каб атрымаць першыя жывыя вітаміны для дзяцей, мы з жонкай займаліся выганкай кропу і цыбулі. Гэтае "хуткае" зяленіва цудоўна буяла ў звычайных хатніх вазонах у нашым светлым пакойчыку. А потым сярод кропу я заўважыў маленькую і кволую раслінку. Гэта быў памідор, які я нават не высяваў.

Спачатку двухтыднёвую расаду гэтай самасейкі перасадзіў у невялікі вазончык. Калі сцяблінка памідора дасягнула 40 сантыметраў, з'явілася неабходнасць набыць гаршчок літраў так на 7—8. На дно вазона насыпаў дробных каменьчыкаў (у маім выпадку гэта быў крэмень) і дзве-тры жмені рачнога пяску. Потым паклаў порцыю пакупной глебы з торфакрошкі і зверху — крыху звычайнай зямлі. Вазон запоўніў такім чынам, каб з цягам часу падсыпаць новую зямельку.

Калі памідор дасягнуў у вышыню 60 сантыметраў, перацягнуў яго на балкон, сфарміраваў у дзве сцяблінкі і падвязаў шпагатам амаль да столі.

Першыя кветкі з'явіліся ўжо ў сярэдзіне чэрвеня. У закрытых памяшканнях існуе адна праблема: для добрага плоданашэння кветкі памідораў неабходна ўручную апыляць, што я і рабіў птушынай пярынкай.

Калі з'явіліся першыя завязі, пачаў падкормліваць свой памідор "жывой" вадзічкай. Гэта звычайная вада з-пад крана, у якой мылі на кухні мяса ці рыбу. Памідоры сёлета сапраўды ўрадзілі. Па стане на 20 жніўня было знята ажно 78 пладоў агульнай вагой 3,4 кілаграма. Большую частку ўраджаю дзеці ўжо з'елі, аднак і зараз мой гігант-памідор у дзвюх верхніх кропках працягвае цвісці.

Плады памідора атрымаліся не вельмі вялікія, але амаль ідэальна круглыя — як мячыкі для вялікага тэніса. А яшчэ нашы балконныя памідоры незвычайна смачныя, бо вельмі салодкія.

Р.S. Каб памідоры не хварэлі, іх трэба сапраўды любіць і своечасова паліваць. А ўначы вокны на балконе лепш зачыняць...

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо не першы год я ў сваёй двухпакаёвай кватэры вырошчваю розную агародніну і зяленіва. Дакладней сказаць, што да апошняга часу эксперыментаваў, а вось сёлета ў нас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика