Кнопка на крэсле — гэта не жарт. 21.by

Кнопка на крэсле — гэта не жарт

29.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна з самых распаўсюджаных прычын школьных траўмаў — падзенне з лесвiцы, радзей — з вучэбных сталоў або парт, падаконнiкаў, а таксама з-за падножак. Якiя яшчэ пашкоджаннi можа атрымаць у школе дзiця i як iх пазбегнуць, карэспандэнту БЕЛТА расказалi ў Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры траўматалогii i артапедыi.

Паводле слоў спецыялiстаў, небяспеку ўяўляюць добра завостраныя алоўкi, ручкi, цыркулi, кнопкi, вугольнiкi, нажнiцы i iншыя колючыя i рэжучыя прадметы пры неасцярожным з iмi абыходжаннi i свавольстве. Жарты з падкладваннем на крэсла кнопак або алоўкаў могуць стаць прычынай сур'ёзных пашкоджанняў. "Для таго каб папярэдзiць траўмы ў школе, трэба ў першую чаргу прывучыць дзiця да дысцыплiны i абачлiвасцi", — падкрэслiлi ў цэнтры.

Медыкi заклiкалi бацькоў старанна выбiраць адзенне i абутак для заняткаў фiзкультурай i спортам. Так, у экiпiроўцы не павiнна быць металiчных зашпiлек, спражак i iншых падобных уключэнняў, якiя могуць быць прычынай розных пашкоджанняў. Абутак павiнен адпавядаць форме нагi, быць лёгкiм i зручным. Скураны абутак для гульнi ў валейбол або баскетбол у зале не падыходзiць. З гумовага абутку аддаваць перавагу кедам i паўкедам: яны выключаюць слiзгаценне, растлумачылi ў цэнтры траўматалогii i артапедыi. Пазбегнуць траўмаў падчас гульнi ў валейбол дапамогуць таксама адмысловыя накаленнiкi, налакотнiкi, галёнкаступнёвiкi.

Траўманебяспечнымi могуць быць урокi па грамадска карыснай працы, калi дзецi не ведаюць правiлаў тэхнiкi бяспекi. "Усе работы павiнны выконвацца толькi ў спецыяльным адзеннi. Напрыклад, перш чым узяцца за шыццё на швейнай машыне, варта праверыць, цi ўсё ў спраўнасцi; перад тым як карыстацца электрычным прасам — пераканацца ў тым, што на правадах няма аголеных месцаў", — адзначылi спецыялiсты.

У РНПЦ дадалi, што бацькам i педагогам трэба перыядычна нагадваць школьнiкам, якую небяспеку для здароўя ўяўляюць траўмы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з самых распаўсюджаных прычын школьных траўмаў — падзенне з лесвiцы, радзей — з вучэбных сталоў або парт, падаконнiкаў, а таксама з-за падножак. Якiя яшчэ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика