Беларусь атрымала першыя касмічныя здымкі са свайго спадарожніка
30.08.2012
—
Новости Общества
|
Цэнтр кіравання палётамі атрымаў першыя здымкі паверхні Зямлі з беларускага касмічнага аппарата, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выпрабаванні беларускага спадарожніка разбіты на тры буйныя часавыя адрэзкі, кожны з якіх займае да 30 дзён. Спачатку спецыялісты праводзяць настройкі апаратуры. Пасля гэтага пераходзяць да лётна-канструктарскіх выпрабаванняў і праверкі на адпаведнасць патрабаванням тэхнічнага задання. Яшчэ 30 дзён патрэбна для заліковых выпрабаванняў і здачы заказчыку тэхнічнага комплексу. Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі запушчаны 22 ліпеня 2012 года з касмадрома Байканур у Казахстане. Ён забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. З дапамогай уласнага спадарожніка Беларусь плануе не толькі задаволіць унутраныя патрэбнасці ў касмічных здымках, але і прадаваць іх іншым краінам. Зацікаўленасць у беларускай касмічнай інфармацыі ўжо выказваюць некаторыя краіны, у тым ліку Азербайджан і Венесуэла. Тэрмін актыўнага існавання беларускага касмічнага апарата складае пяць гадоў. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр кіравання палётамі атрымаў першыя здымкі паверхні Зямлі з беларускага касмічнага аппарата, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
|
|