У жніўні ў Мінску ўчынена 11 ДТЗ, у якіх 12 чалавек загінулі. 21.by

У жніўні ў Мінску ўчынена 11 ДТЗ, у якіх 12 чалавек загінулі

02.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жніўні на тэрыторыі Мінска адбылося 11 ДТЗ са смяротным зыходам, у якіх загінулі 12 чалавек. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі ПДР вадзіцелямі, па прычыне якіх адбыліся дарожна-транспартныя здарэнні, з'яўляюцца: перавышэнне ўстаноўленай хуткасці; кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення; парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў; парушэнне правілаў манеўравання; выезд на паласу сустрэчнага руху.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі ПДР сярод пешаходаў, па прычыне якіх адбыліся дарожна-транспартныя здарэнні, з'яўляюцца: пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы; непадпарадкаванне сігналам рэгулявання дарожнага руху; нечаканы выхад на праезную частку з-за стаячага транспартнага сродку, збудаванняў, дрэў і інш.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска пераканаўча заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху, праяўляць узаемапавагу на дарогах і падаваць добры прыклад у культуры ваджэння аўтамабіля і пешаходным руху.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жніўні на тэрыторыі Мінска адбылося 11 ДТЗ са смяротным зыходам, у якіх загінулі 12 чалавек. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика