Арыштаваны дырэктар «Dankoff Club». 21.by

Арыштаваны дырэктар «Dankoff Club»

04.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктар найбуйнешага забаўляльнага цэнтра сталіцы Юры Данькоў, а таксама некаторыя іншыя прадстаўнікі адміністрацыі арыштаваны. У клубе праводзіцца ператрус.

Як паведаміў "Народнай Волі" лідэр незарэгістраванага Беларускага Камітэта ў падтрымку праў зняволеных "Над бар'ерам" Цімафей Дранчук, які знаходзіцца на месцы падзей, уваходы і выхады ў клуб заблакаваны. Побач знаходзіцца шмат праваахоўнікаў. Унутры людзі ў масках праводзяць ператрус і выманне дакументаў.

На месцы таксама знаходзіцца начальства галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. 

Гэта ўжо не першыя "маскі-шоў" у клубе. У канцы жніўня падобным чынам быў затрыманы мастацкі дырэктар клуба па абвінавачванні ў "стварэнні ўмоў для заняцця прастытуцыяй".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар найбуйнешага забаўляльнага цэнтра сталіцы, а таксама некаторыя іншыя прадстаўнікі адміністрацыі арыштаваны. У клубе праводзіцца ператрус.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика