Бальнічны гарадок еўрапейскага ўзроўню
07.09.2012
—
Новости Общества
|
Але калі нешта здарыцца, то кваліфікаваная дапамога і камфорт для пацыентаў гарантаваныя. Бо цяпер у раённым цэнтры ёсць чым пахваліцца і ў сферы медыцыны. Да рэспубліканскіх "Дажынак" у Горках не проста наводзяць знешнюю прыгажосць. Тут узвялі і прывялі ў парадак шмат аб'ектаў, якія доўгія гады будуць служыць людзям. Адзін з іх — раённая бальніца. Са стаматалагічнай паліклінікай. Цяпер у бальніцы больш за 280 месцаў. Сёлета тут узвялі новы хірургічны комплекс, якія да гэтага месціўся ў старым будынку 1963 года. Там былі і непрыдатныя ўмовы, і праблемы з санітарнымі нормамі. Затое цяпер — зусім іншая справа. — Сэрца любой бальніцы — гэта хірургія, аперацыйны блок і рэанімацыя, дзе аказваецца экстранная дапамога цяжкім хворым, — кажа галоўны ўрач Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Жылін. — Самае важнае — іх начынка: у нас усталявана сучаснае медыцынскае абсталяванне, якім магла б ганарыцца і любая абласная бальніца, а тым больш наша раённая. Усе пакоі для пацыентаў — камфортныя, на два-тры месцы. У новым хірургічным корпусе на 90 месцаў месціцца аж 9 аддзяленняў. Сярод іх, напрыклад, міжраённае аддзяленне гемадыялізу. Яно абслугоўвае хворых на ныркі з Горацкага, а таксама Мсціслаўскага і Дрыбінскага раёнаў. Працуе 5 апаратаў штучнай ныркі, у некалькі змен. Раней людзі (іх у раёне 8 чалавек) ездзілі на працэдуру з Горак у Магілёў за сотню кіламетраў. Увогуле ўсе будынкі раённай бальніцы звязалі пераходнымі галерэямі, зрабілі рамонт, добраўпарадкаванне тэрыторыі, і ў выніку атрымаўся бальнічны гарадок цалкам еўрапейскага выгляду і зместу. — Ведаеце, эстэтычны выгляд медыцынскай установы таксама мае значэнне, — настойвае Аляксандр Жылін. — Трэба, каб чалавек тут не палохаўся, а нармальна сябе адчуваў. Іншы гонар горацкіх медыкаў — стаматалагічная паліклініка. Яна месціцца ў вельмі старым будынку, помніку архітэктуры ХІХ стагоддзя, дзе зрабілі ў рэкордныя тэрміны рэканструкцыю і рэстаўрацыю. — Наша стаматалогія аснашчана 100% новым абсталяваннем, — расказаў галоўны ўрач раённай бальніцы. — Яно беларускай вытворчасці, але з імпартных дэталяў. Працуе спраўна, і водгукі нашых пацыентаў вельмі станоўчыя. На адной з установак ёсць нават відэакамера, якая дазваляе пацыенту ацаніць якасць работ — што было і што стала. Аляксандр Жылін падкрэслівае, што да "Дажынак-2012" зроблена шмат, але жыццё на гэтым не спыняецца: сферу медыцыны Горацкага раёна чакаюць у будучыні новыя пераўтварэнні, на карысць людзей і аховы іх здароўя. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Будзьце здаровыя, жыхары і госці Горак!" — так гавораць у Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы. Але калі нешта здарыцца, то кваліфікаваная дапамога і... |
|