Іспыты на прафесіяналізм. 21.by

Іспыты на прафесіяналізм

08.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні свята на Абуз-Лясноўскім палігоне, што пад Баранавічамі, прайшлі практычныя заняткі танкавых падраздзяленняў 11-й Гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. На працягу трох дзён танкісты засвойвалі навыкі працы ў экіпажы: кіраванне танкам, стральбу штатным снарадам. Трэніраваліся яны і ў начных умовах.

— Баявая падрыхтоўка з'яўляецца асновай нашай прафесійнай дзейнасці, — зазначыў камандзір 11-й Гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады палкоўнік Андрэй Жук. — Таму ўсе намаганні накіраваны на падрыхтоўку ваеннаслужачых да выканання баявых задач па прызначэнні. У гэтым паўгоддзі нам яшчэ давядзецца правесці шэраг тактычных вучэнняў з усімі падраздзяленнямі брыгады, якія стануць завяршальным этапам баявой падрыхтоўкі танкістаў.


Гэтае свята пачалі адзначаць адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, з 1946 года, — каб падкрэсліць заслугі механізаваных і бранятанкавых войскаў у вайне, а таксама танкабудаўнікоў краіны, якія забяспечвалі Узброеныя сілы бронетэхнікай. Танк, асноўная баявая адзінка сухапутных войскаў, вырашае вялікае кола задач. Выкарыстанне танка ў некалькі разоў зніжае страты мотастралковых часцей, дэстабілізуе праціўніка. Найбуйнейшая танкавая бітва Другой сусветнай вайны адбылася на Курскай дузе.

Дзень танкістаў адзначаецца ў другую нядзелю верасня. Дарэчы, да 1980 года гэта свята адзначалася 11 верасня: менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе савецкая армія паспяхова правяла Усходне-Карпацкую аперацыю.

Трэба адзначыць, што, перш чым прыняць удзел у трэніроўках, вайскоўцы некалькі месяцаў займаліся на спецыяльных трэнажорах. Напярэдадні з імі правялі кантрольныя заняткі. Як вынік — увесь склад 7-га Гвардзейскага асобнага танкавага батальёна быў дапушчаны да выканання практыкаванняў.

— Штатная стральба для танкістаў спакон веку лічылася вяршыняй баявой падрыхтаванасці, — перакананы камандзір 7-га Гвардзейскага асобнага танкавага батальёна маёр Юрый Лоўчы. — На трэніроўках мы ацэньваем, чаму навучылі нашых вайскоўцаў. А паколькі практыкаванні са штатным снарадам мы выконваем двойчы на год, то падрыхтоўка ваеннаслужачых ідзе штодзень. Для таго, каб выдатна страляць з танка, недастаткова вывучыць яго матэрыяльную частку. Патрэбна валодаць і пэўнымі тэарэтычнымі ведамі.

Падчас трэніровак кіраўнік стральбы запаўняе ведамасць. У ёй — асноўныя нарматывы, якія павінен прайсці кожны танкіст: пасадка з танка, загрузка 3-х штатных артылерыйскіх стрэлаў, прывядзенне машыны ў баявую гатоўнасць... Насупраць кожнага прозвішча — адзнака. Па выніках правядзення заняткаў ацэньваецца дзейнасць і ўсёй роты ў цэлым. Праўда, пасля таго, як будуць правераны дзве мяжы гарматных мішэняў на наяўнасць паражэнняў. Рота, на трэніроўках якой мы прысутнічалі, справілася на адзнаку "добра".

Сімвалічна, што трэніроўкі праводзяцца напярэдадні прафесійнага свята танкістаў. Як зазначыў Андрэй Жук, ваеннаслужачыя 11-й брыгады сваімі вынікамі зрабілі добры падарунак ветэранам танкавых войскаў і ўсім воінам-танкістам.

Яшчэ адным падарункам стала адкрыццё пастамента воінам-танкістам у Ваўкавыску. З удзелам Міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна і старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны адбылася тут і ўрачыстая цырымонія перадачы танка ІС-3 Ваўкавыскаму райвыканкаму.

Вераніка КАНЮТА,

Баранавіцкі раён

¢<І>

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні свята на Абуз-Лясноўскім палігоне, што пад Баранавічамі, прайшлі практычныя заняткі танкавых падраздзяленняў 11-й Гвардзейскай асобнай механізаванай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика