Афрыканскі сом — на сталах у беларусаў
08.09.2012
—
Новости Общества
|
У Белаазёрску створана прадпрыемства па прамысловым вырошчванні афрыканскага соміка. Гэты інвестыцыйны праект з удзелам ізраільскага капіталу стаў адным з пунктаў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011-2015 гады. Наш былы зямляк Павел Марголін, цяпер паспяховы ізраільскі бізнэсмен, прывёз у Бярозаўскі раён ідэю і тэхналогіі прамысловага рыбаводства. Было заснавана сумеснае прадпрыемства "Рыбаводная гаспадарка "Ясельда". Зроблены праекты і ўзведзены будынак асноўнай вытворчасці і дапаможныя памяшканні, пракладзены камунікацыі, а таксама завезена абсталяванне. Малькоў рыбы таксама пакуль дастаўляюць з Ізраіля. Вясной былі прывезены дзве першыя партыі 5-грамовых асобін рыбы. Для таго, каб рыба набрала паўтара кілаграма вагі, патрабуецца не менш за сем месяцаў. Праз тры-чатыры месяцы рыбаводы абяцаюць накіраваць прадукцыю ў гандлёвую сетку. Вытворцы падкрэсліваюць, што мяса афрыканскага сома даволі тлустае, без касцей, прыемнае на смак. У крамы сталіцы і вобласці паступіць свежая, а таксама замарожаная рыба. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Белаазёрску створана прадпрыемства па прамысловым вырошчванні афрыканскага соміка. Гэты інвестыцыйны праект з удзелам ізраільскага капіталу стаў адным з... |
|