Пад Гроднам будуецца гарналыжны цэнтр
08.09.2012
—
Новости Общества
|
Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра даручыў адказным арганізацыям паскорыць будаўніцтва гарналыжнага цэнтра пад Гроднам. Пад будаўніцтва комплексу адведзена амаль 20 га ў раёне населенага пункта Каробчыцы. У бягучым годзе вялася дапрацоўка праектавання аб'екта, адначасова пачаліся земляныя работы — насыпка грунту. Галоўнай у комплексе будзе гарналыжная траса даўжынёй амаль 350 м і вышынёй 183 м над узроўнем Балтыйскага мора. Плануецца арганізацыя дзіцячай і вучэбнай трас і трасы для сноўбардыстаў, участка для язды на квадрацыклах, пейнтбольнага гарадка. У перспектыве ўчастак павінен ператварыцца ў паўнацэнны спарткомплекс для зімовага адпачынку з кафэ, раздзявалкамі і іншымі аб'ектамі. Сямён Шапіра даручыў адказным арганізацыям паскорыць правядзенне ў першую чаргу земляных работ, каб ужо гэтай зімой прапанаваць гродзенцам першы ўчастак для катання на лыжах. Побач з будучым спартыўным цэнтрам размешчаны агратурыстычны комплекс "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы", які пакуль зможа ўзяць на сябе функцыі па забеспячэнні харчаваннем тых, хто адпачывае за горадам. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра даручыў адказным арганізацыям паскорыць будаўніцтва гарналыжнага цэнтра пад Гроднам. |
|