Добры вечар, дзяўчыначка
08.09.2012
—
Новости Общества
|
Народныя песні — шматзначныя. Яны ўтрымліваюць вольны дух краю і вобразна перадаюць яго раздолле, хараство. Песня "Добры вечар, дзяўчыначка" весела льецца між гутаркай і здравіцамі за бяседным сталом, падтрымлівае жвавы дыялог і энергію рэплік пераводзіць у змястоўны дыялог. Па-юнацку хвацка, няўрымсліва гучыць сярод моладзі, нібы патрабуе працягу стасункаў. І падчас спаткання выступае вясёлай пасрэдніцай — успрымаецца дасціпна, гарэзліва і адначасова ўдумліва. — Добры вечар, дзяўчыначка, Куды йдзеш? Скажы ж ты мне праўдачку, Дзе жывеш? — Я жыву ля рэчанькі, Ля вады, Збудаваўшы хатачку З лебяды. Пастаўлю я коніка Ля варот, А сам — да дзяўчыначкі На парог: — Адчыні, дзяўчыначка, Адчыні, Сама сабе крыўданькі Не чыні. — Я ж табе не буду Дзверы адчыняць, Бо ты будзеш цэлу Ночку начаваць! — Ой, не буду, дзеванька, Не буду, Як узыдзе месячык, Паеду. Як узышоў месячык І зара: — Бывай, бывай, дзеванька, Здарова! Я пастаўлю коніка На таку, Чакай, чакай, дзеванька, Да року! — Хіба ж ў мяне розума Замала, Каб я цябе да року Чакала! Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народныя песні — шматзначныя. Яны ўтрымліваюць вольны дух краю і вобразна перадаюць яго раздолле, хараство.
|
|