«Белсат» запускае інтэрактыўную студыю. 21.by

«Белсат» запускае інтэрактыўную студыю

10.09.2012 19:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 верасня «Белсат» прэзентуе новы праект — «Студыя «Белсат». У трохгадзінным інфармацыйна-публіцыстычным блоку журналісты каналу ў наўпроставым эфіры, «трымаючы руку на пульсе, распавядуць вам, чым жыве краіна».

«Белсат» запускае інтэрактыўную студыю


«Студыя «Белсат» — гэта абсалютна новая з’ява ў інфармацыйнай прасторы беларускага тэлебачання. Гэта тое, чаго яшчэ ніколі не было ў Беларусі. Мы пакажам абсалютна новы прадукт — цягам трох гадзінаў будзем распавядаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі ды свеце, з самымі свежымі каментарамі ў жывым эфіры. Студыя «Белсат» — гэта інтэрактыў з нашымі гледачамі, кожны атрымае слова», — кажа галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку Сяргей Падсасонны.

Гледачы змогуць непасрэдна ўдзельнічаць у праграме, задаючы пытанні ды дасылаючы меркаванні на тэлефонны нумар +48-537-063-207.

У будні ад 19:00 да 21:45 гледачы пабачаць свежыя навіны, падзеі спорту, агляд прэсы, гарачыя каментары экспертаў на галоўныя тэмы дня, эканамічныя праграмы, агляд падзеяў культурнага жыцця. Вядучымі «Студыі «Белсат» будуць Алесь Залеўскі, Сяргей Падсасонны і Аліна Коўшык.

«Гэта новая эпоха ў развіцці нашага тэлебачання. Гэта новы крэатыўны праект, які азначае тое, што інфармацыя будзе пераважаць на нашым канале. Мы будзем імкнуцца да таго, каб паказаць гледачам як мага больш аператыўна тое, што адбываецца ў нашай краіне і за яе межамі», — лічыць Аліна Коўшык.

«Цяпер ад 19:00 да 21:45 у нашым эфіры перадусім нашы, белсатаўскія аўтарскія праграмы, а палова гэтага часу — жывы эфір. Кожны, хто захоча паглядзець наш канал у прайм-тайм, зможа даведацца пра ўсе галоўныя падзеі ў Беларусі і свеце, пачуць каментары да іх. Будзе агляд прэсы, культурніцкіх падзеяў, размовы з эксператмі», — распавёў Naviny.by кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграм «Белсат ТВ» Аляксей Дзікавіцкі.

«Абсалютная навіна — гэта праграма «Размова Мацкевіча/Жбанкова», якая будзе завяршаць інфармацыйна-публіцыстычны блок, — працягвае ён. — У ёй гэтыя выбітныя публіцысты па чарзе будуць падсумоўваць найважнейшыя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі — ад аўторку да пятніцы. Мы хацелі, каб людзі з такім аўтарытэтам, як ва Уладзіміра Мацкевіча ці Максіма Жбанкова, былі ў эфіры штодзённа і не толькі перадавалі інфармацыю, але ў пэўным сэнсе тлумачылі яе разам з гасцямі… Па панядзелках на завяршэнне блоку мы запрашаем на праграму «Не прапусці», дзе можна даведацца пра найбольш цікавыя прэм’еры ў сетцы нашага каналу на бягучы тыдзень».

Акрамя таго ў «Студыі «Белсат» з’явяцца агляды найбольш цікавых публікацый ў беларускім і замежным друку, а таксама «тыя праграмы, якія былі ў нашай сетцы раней — «Два на два», «Маю права», «Сальда», «Рэмарка» і гэтак далей».

Як кажа Аляксей Дзікавіцкі, за праект «Студыя «Белсат» ён змагаўся амаль два гады: «Цяжкасцяў было шмат — і тэхнічных, і арганізацыйных, і фінансавых. Наладзіць прамы эфір не так проста, калі вяшчанне адбываецца з тэрыторыі іншай краіны. Акрамя таго, мы ўсе павінны былі набрацца досведу, паверыць ва ўласныя сілы, каб мець магчымасць даць гледачу якасны прадукт, бо наша праца перадусім — для гледача».



Валерыя ЕСІНА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Студыя «Белсат» — гэта абсалютна новая з’ява ў інфармацыйнай прасторы беларускага тэлебачання…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика