Крэатыўныя лаўкі, трох'ярусная сцэна і рысь 3D...
11.09.2012
—
Новости Общества
|
Гомель у адзін дзень з Мінскам святкаваў дзень горада. Дарэчы, сёлета споўнілася 870 гадоў з моманту першага ўзгадвання горада над Сожам у летапісе. Улады абласнога цэнтра паклапаціліся, каб жыхарам і гасцям Гомеля было дзе адпачыць і на што паглядзець. Забаўляльныя пляцоўкі працавалі ва ўсіх раёнах, і кожны па-свойму імкнуўся прыцягнуць увагу гледачоў. Славутая Сафія Ратару павіншавала гамяльчан сваімі песнямі на стадыёне "Цэнтральны". Напярэдадні прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя "Гомель: старонкі гісторыі". На галоўнай плошчы горада нарэшце ўсе зразумелі, які сюрпрыз падрыхтавалі арганізатары. Металічная канструкцыя ў цэнтры, аб прызначэнні якой амаль месяц гадалі гамяльчане, набыла канчатковы выгляд трох'яруснай сцэны. Тут і разгарнулася асноўнае дзейства — выступалі дзіцячыя танцавальныя калектывы і праходзіла лазерна-піратэхнічнае шоу. У захапленні людзі былі і ад лазернага фільма, і ад салютаў. Свая карціна ў фармаце 3D з'явілася ў Навабеліцкім раёне Гомеля. На ёй — выява рысі — цяперашняга герба Гомеля, а калісь — герба Навабеліцы. Адкрытая, нарэшце, у Савецкім раёне алея закаханых паклала і новую традыцыю. Рэгістрацыя шлюбу прайшла на адкрытым паветры ля моста вернасці, на агароджу якога маладыя ўжо даўно вешалі замкі і замочкі. Цяпер звычай замацавалі і прапанавалі далей прагуляцца па Фестывальнаму парку, дзе размешчаны не толькі малыя скульптуры з намёкам на пяшчотныя ўзаемаадносіны, але і проста крэатыўныя лаўкі з самымі рознымі "прыколамі". Напрыклад, "Надвор'е ў доме" ўяўляе сабой лаўку з дзіравым парасонам, пад якім, дарэчы, пры жаданні можна схавацца ад дажджу. Ёсць лаўкі, пастаўленыя пад невялікім нахілам, — сядзець можна, а вось бутэльку не паставіш (як гэта раней любілі рабіць некаторыя "аматары" адпачынку на прыродзе). Ёсць імітацыі спартыўнага трэнажора, шэзлонга, арэляў, алоўкаў, дзіцячай кніжкі з малюнкамі... Ёсць лаўка прымірэння — на яе ўдваіх хто б ні сеў — будуць імкнуцца адно да аднаго. Сярод прыкметных падзей у Гомелі таксама можна вызначыць традыцыйны бег на абцасах, міжнародны фестываль тэатраў агню, адкрыццё новага гіпермаркета і першай чаргі стадыёна "Прамень"... Так што гамяльчанам было што наведаць у выхадныя, было дзе адпачыць і павесяліцца! Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомель у адзін дзень з Мінскам святкаваў дзень горада. Дарэчы, сёлета споўнілася 870 гадоў з моманту першага ўзгадвання горада над Сожам у летапісе. Улады абласнога... |
|