Палітыка філіяла № 300 Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк"
11.09.2012
—
Новости Общества
|
Развіццё ўзаемаадносін з кожнай катэгорыяй кліентаў — адзін з найважнейшых кірункаў дзейнасці Беларусбанка. ААТ "ААБ Беларусбанк" прапаноўвае кліентам спецыялізаваную лінейку банкаўскіх прадуктаў і паслуг. У іх ліку — разлікова-касавае абслугоўванне з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій, дэпазітныя аперацыі, валютна-абменныя аперацыі, аперацыі з банкаўскімі пластыкавымі карткамі, інкасацыя наяўных грошай і перавозка каштоўнасцяў; прыём грашовай выручкі ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання і інш. У мэтах павышэння лаяльнасці суб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу, банкам праводзяцца розныя рэкламныя акцыі, якія прадугледжваюць усталяванне льготных умоў на асобныя прадукты і паслугі, для кліентаў — фізічных асоб, з мэтай павышэння іх фінансавай граматнасці, праводзяцца прэзентацыі, Дні кліента. Больш як 70% кліенцкай базы банка (юрыдычных асоб) займаюць суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, да ліку якіх пераважна адносяцца рэзідэнты Свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон". Шырокая філіяльная сетка Беларусбанка ў вобласці дае кліенту магчымасць выбару найболей зручнага месца абслугоўвання, зыходзячы са свайго тэрытарыяльнага месцазнаходжання. Варта адзначыць, што на тэрыторыі СЭЗ "Гомель-Ратон" таксама функцыянуе аддзяленне Беларусбанка, якое аказвае шырокі пералік паслуг як кліентам — юрыдычным асобам, так і насельніцтву. Беларусбанк, з'яўляючыся актыўным удзельнікам рэалізацыі найважнейшых для краіны дзяржаўных праграм, камерцыйных праектаў, накіраваных на новае будаўніцтва жылля, мадэрнізацыю, тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, гатовы аказваць усебаковае садзейнічанне ў фінансаванні інвестыцыйных праектаў і будаўніцтве жылля. Выпадак кожнага кліента індывідуальны. Самае галоўнае — дапамагчы кліенту разабрацца ў праекце, каб грошы не былі выкінуты проста на вецер. Прыкладам таму паслужыла чарговая сустрэча прадстаўнікоў філіяла № 300 — ГАУ (намеснікі начальніка філіяла-абласнога ўпраўлення Архіпенка А.І., Грамыка А.У., Гуцаў В.С.) з Адміністрацыяй СЭЗ "Гомель-Ратон" (нам. кіраўніка Адміністрацыі — начальнік аддзела арганізацыйна-прававой працы Чачко Д.А. і начальнік аддзела рэкламы і інфармацыі Якубовіч В.П.), на якой абодва бакі абгаварылі пытанні чарговага сумеснага праекта, з прадастаўленнем пакета банкаўскіх прадуктаў і паслуг. Таму што першачарговай задачай банка з'яўляецца садзейнічанне развіццю бізнэсу кліента праз продаж яму поўнага комплексу існуючых банкаўскіх прадуктаў і паслуг і ўкараненне новых, спецыяльна распрацаваных. Банк і ў далейшым будзе працаваць над прапановамі нашых кліентаў, удасканальваць продаж паслуг, праводзіць рознага кшталту рэкламныя акцыі, імкнучыся аказваць паслугі якасна і аператыўна, апраўдваючы чаканні нашых кліентаў. На здымку (злева направа): нам. начальніка філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення Грамыка Андрэй Уладзіміравіч, нам. кіраўніка Адміністрацыі СЭЗ "Гомель-Ратон" — начальнік аддзела арганізацыйна-прававой работы Чачко Дзмітрый Адамавіч, у цэнтры — нам. начальніка філіяла № 300 — ГАУ Архіпенка Аляксандр Іванавіч, нам. начальніка філіяла № 300 — ГАУ Гуцаў Вадзім Станіслававіч, на заднім плане (стаіць) начальнік аддзела рэкламы і інфармацыі СЭЗ "Гомель-Ратон" Якубовіч Вадзім Петровіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
у працы з кліентамі будуецца на прынцыпах усталявання партнёрскіх адносін у разліку на доўгатэрміновае супрацоўніцтва і накіравана на забеспячэнне комплекснага... |
|