"Чарнілам" тут не месца. 21.by

"Чарнілам" тут не месца

12.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На тэрыторыі Партызанскага раёна сталіцы вырашана падоўжыць эксперымент па забароне рэалізацыі ў гандлёвых аб'ектах мацаваных пладова-ягадных і пладовых він і пладовых вінных напіткаў.

Нагадаем, па рашэнні раённых уладаў адпаведная забарона дзейнічала цягам трох летніх месяцаў. "Як паказаў параўнальны аналіз, за гэты час крымінагенная сітуацыя ў раёне палепшылася: зменшылася колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, здзейсненых у стане ап'янення, знізілася смяротнасць па прычынах, звязаных з ужываннем алкаголю. Да то ж, праведзенае анкетаванне паказала, што 80 працэнтаў насельніцтва раёна падтрымала антыалкагольную ініцыятыву адміністрацыі", — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Ганна Чыж-Літаш.

З улікам трохмесячнага станоўчага вопыту ўлады прынялі рашэнне падоўжыць эксперымент — пакуль да канца года. У пачатку наступнага сітуацыю зноў прааналізуюць і, не выключана, увядуць пастаянную забарону на продаж вышэйназваных спіртных напіткаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Партызанскага раёна сталіцы вырашана падоўжыць эксперымент па забароне рэалізацыі ў гандлёвых аб'ектах мацаваных пладова-ягадных і пладовых він і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика