Не ўкладзешся ў аб’ём — заплаціш за электраэнергію даражэй. 21.by

Не ўкладзешся ў аб’ём — заплаціш за электраэнергію даражэй

12.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры ўвядзенні дыферэнцыраванай аплаты электраэнергія звыш сацыяльных аб'ёмаў для насельніцтва Беларусі будзе каштаваць прыкладна ў 2 разы даражэй. Аб гэтым паведаміў учора журналістам начальнік упраўлення збыту энергіі ДВА "Белэнерга" Сяргей Шабека.

"Калі гаварыць аб варыянце ўвядзення дыферэнцыраваных тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў электраспажывання для насельніцтва, то мы з улікам прапрацаваных фактычных аб'ёмаў спажывання фізічнымі асобамі ў Беларусі, праведзенай навукова-даследчай работы, вопыту ўкаранення такіх тарыфаў у сумежных краінах спыніліся на пэўных ільготных аб'ёмах электраспажывання ў залежнасці ад колькасці зарэгістраваных грамадзян у жылым памяшканні і сезоннасці спажывання электрычнай энергіі, я маю на ўвазе ацяпляльны, міжацяпляльны перыяды", — сказаў Сяргей Шабека.

Так, для катэгорый грамадзян, у якіх устаноўлены электрапліты, у міжацяпляльны перыяд для аднаго чалавека прапануюць разгледзець магчымасць устанаўлення аб'ёму 120 кВт.гадз., а для кожнага наступнага зарэгістраванага па 20 кВт.гадз. У ацяпляльны перыяд ільготны аб'ём пачынаецца з узроўню на аднаго чалавека 135 кВт.гадз., плюс па 20 кВт.гадз на кожнага дадаткова зарэгістраванага ў жылым памяшканні.

Калі гаварыць аб жылых памяшканнях, дзе ўстаноўлены газавыя пліты, то размова ідзе аб першым сацыяльным узроўні электраспажывання на аднаго чалавека ў міжацяпляльны перыяд — 70 кВт.гадз, у ацяпляльны перыяд — 80 кВт.гадз. Адпаведна, на кожнага дадаткова зарэгістраванага грамадзяніна дабаўляецца па 15 кВт.гадз.

З 1 жніўня ў Беларусі ўстаноўлены тарыфы на электраэнергію для грамадзян, у якіх жылыя памяшканні аснашчаны электраплітамі, — Br250 за кВт.гадз., для тых, у каго ўстаноўлена газавая пліта, — Br295 за кВт.гадз. "Мы разглядаем магчымасць аплаты электраэнергіі звыш устаноўленых сацыяльных аб'ёмаў па Br595,9 за кВт.гадз. Гэта прыкладна каэфіцыент 2", — сказаў Сяргей Шабека.

Цяпер у Беларусі налічваецца 4,2 млн бытавых спажыўцоў. Насельніцтва сёння выкарыстоўвае каля 20 працэнтаў усёй спажываемай у рэспубліцы ўсімі катэгорыямі спажыўцоў электрычнай энергіі. "Гэта істотны аб'ём электрычнай энергіі, які цяпер адпускаецца па тарыфах, ніжэйшых за сабекошт яе выпрацоўкі", — сказаў ён.

Дыферэнцыраваная аплата электраэнергіі будзе прымяняцца толькі да грамадзян, зарэгістраваных у жылых памяшканнях. Для гэтага будзе наладжаны інфармацыйны абмен з арганізацыямі, адказнымі за рэгістрацыю. Пытанне аб людзях з часовай рэгістрацыяй будзе прапрацавана дадаткова.

У нязначнай катэгорыі насельніцтва адсутнічаюць цяпер прыборы ўліку электрычнай энергіі. Калі будзе прынята рашэнне аб увядзенні дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва, то такім карыстальнікам будзе дадзена каля 4 месяцаў на аднаўленне ўліку. Калі гэтага не будзе зроблена, то гэта катэгорыя будзе разлічвацца па нормах, устаноўленых выканаўчымі камітэтамі, і да гэтых нормаў будзе прымяняцца тарыф на ўзроўні эканамічна абгрунтаваных затрат. Гэта будзе дадаткова стымуляваць спажыўца займацца ўстаноўкай прыбора ўліку, лічыць Сяргей Шабека.

Ганна Кот, БЕЛТА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры ўвядзенні дыферэнцыраванай аплаты электраэнергія звыш сацыяльных аб'ёмаў для насельніцтва Беларусі будзе каштаваць прыкладна ў 2 разы даражэй. Аб гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика