Маці дзевяці і больш дзяцей, удастоеныя дзяржаўных узнагарод СССР або Беларусі, могуць атрымліваць пенсію за асаблівыя заслугі. 21.by

Маці дзевяці і больш дзяцей, удастоеныя дзяржаўных узнагарод СССР або Беларусі, могуць атрымліваць пенсію за асаблівыя заслугі

12.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі на пенсію за асаблівыя заслугі цяпер могуць прэтэндаваць жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўдастоены адной з дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь: ордэна Маці, медаля "Медаль мацярынства", ордэна "Мацярынская слава", ордэна "Маці-гераіня". Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 8 верасня 2012 № 833, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Як растлумачыла загадчык сектара па падрыхтоўцы і афармленні рашэнняў камісіі па ўстанаўленні пенсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў Наталля Пучко, у кастрычніку 2011 года была прынята новая рэдакцыя Палажэння аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Гэтым дакументам прадугледжана ўстанаўленне такой пенсіі грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (або) СССР.

У Савецкім Саюзе для ўзнагароджання маці за шматдзетнасць і выхаванне дзяцей былі прадугледжаны "Медаль мацярынства", ордэны "Мацярынская слава" трох ступеняў і "Маці-гераіня". Ордэнам "Мацярынская слава" ІІІ, ІІ і І ступеняў жанчыны ўзнагароджваліся паслядоўна за нараджэнне сямі, васьмі і дзевяці дзяцей. Ордэнам "Маці-гераіня" жанчына ўзнагароджвалася за нараджэнне і выхаванне дзесяці дзяцей.

У Беларусі існуе толькі адзін ордэн Маці, якім жанчыны ўзнагароджваюцца за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей. У адпаведнасці з артыкулам 67 Закона "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" шматдзетныя маці, якія маюць такія дзяржузнагароды СССР, як "Медаль мацярынства", ордэны "Мацярынская слава" або "Маці-гераіня", да ўзнагароджання ордэнам Маці не прадстаўляюцца.

"Пасля ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Палажэння практыка паказала, што існуе катэгорыя шматдзетных маці (большасць — у Брэсцкай вобласці), узнагароджаных у перыяд існавання СССР "Медалём мацярынства", адным або двума ордэнамі "Мацярынская слава", якія пасля нарадзілі яшчэ дзяцей. Але з-за распаду СССР далейшае ўзнагароджанне гэтых жанчын за нараджэнне дзевяці-дзесяці дзяцей ужо не праводзілася, — адзначыла Наталля Пучко. — Такім чынам, жанчыны, якія нарадзілі дзевяць і больш дзяцей у перыяд існавання СССР, былі ўзнагароджаны трыма-чатырма ордэнамі СССР, а якія нарадзілі столькі ж дзяцей у Рэспубліцы Беларусь не могуць мець такую ж колькасць ордэнаў і, адпаведна, не мелі права на ўстанаўленне пенсіі за асаблівыя заслугі".

Улічваючы вялікае значэнне, якое надаецца ў краіне шматдзетным сем'ям, у мэтах забеспячэння роўных умоў для прадастаўлення шматдзетным маці права на пенсію за асаблівыя заслугі, цяпер ёсць магчымасць устанавіць гэту пенсію жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей, узнагароджаным адной з узнагарод СССР ці Рэспублікі Беларусь. Гэта зробіць роўнымі ў правах маці, якія нарадзілі і выхавалі аднолькавую колькасць дзяцей — незалежна ад колькасці наяўных узнагарод за шматдзетнасць, падкрэсліла спецыяліст.

Наталля Пучко праінфармавала, што ў Беларусі 5,1 тыс. чалавек атрымліваюць пенсію за асаблівыя заслугі перад дзяржавай. Яе сярэдні памер складае цяпер Br2 млн 515 тыс.

Алена Прус, БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі на пенсію за асаблівыя заслугі цяпер могуць прэтэндаваць жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўдастоены адной з дзяржаўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика